![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Зянон ПАЗЬНЯК: РЫХТУЙМАСЯ ДА АБАРОНЫ АЙЧЫНЫ (Выступ на верасьнёўскім Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне») 15/9/2014 › Навіны Абавязак патрыётаў – данесьці да беларусаў праўду (Верасьнёўскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 14 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Рыхтуймася да абароны Айчыны”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. 15/9/2014 › Навіны Беларусы вяртаюцца з адпачынка ў Эгіпце і распавядаюць цікавыя сюжэты. Усе цывілізаваныя турысты купаюцца ў лазурным моры, гуляюцца зь дзецьмі, знаёмяцца з культурнымі каштоўнасьцямі старажытнай цывілізацыі. А “дорогіе россіяне” не вылазяць з бараў і пьюць-пьюць-пьюць гарэлку. 15/9/2014 › Навіны Дзевяцёх украінскіх вайскоўцаў, чые целы былі знойдзены паблізу Ілавайска Данецкай вобласьці, перад сьмерцю жорстка катавалі. 15/9/2014 › Навіны (08.09. – 09.09.2014) Вітаюць Парашэнку 8 верасьня 2014 г. брытанская газэта “The Independent” напісала пра візыт прэзыдэнта Украіны Парашэнкі ў Марыюпаль. Ён выступіў там перад людзьмі як нацыянальны лідэр. У 63 мілях ад Марыюпаля, у Данецку ў той жа дзень адбыўся мітынг, сабраны дыверсантамі. Там радваліся “перамозе над кіеўскай хунтай”. 15/9/2014 › Навіны Крэмль хавае сьляды злачынстваў ва Украіне Адной з галоўных задач, якую вырашалі Пуцін і Шайгу, пераходзячы да, фактычна, адкрытаму ўводу войскаў ва Украіну, было не аднаўленьне страчаных баевікамі тэрыторый нейкай там прыдуманай «наваросіі», не абарона расейскага насельніцтва. 15/9/2014 › Навіны Тэрарысты на ўсходзе Украіны сёньня ўтрымліваюць прыкладна 460 закладнікаў. Пра гэта сказаў дапаможнік генэральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч у выступе перад членамі сталай рады АБСЭ на адмысловай сэсіі па Украіне, паведамляецца на сайце арганізацыі. 15/9/2014 › Навіны Кіраўнік міністэрства абароны Латвіі Раймондс Вэёніс заявіў у інтэрв’ю часопісу lr, што на пасягальніцтва на сваю тэрыторыю з боку Расея яго краіна адрэагуе жорстка. 15/9/2014 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: СЛАВА ВОРШЫ! СЛАВА ГЕРОЯМ! Дарагія фронтаўцы, дарагія беларусы! Віншую ўсіх зь вялікім сьвятам – Днём Беларускай Вайсковай Славы і пяцісотай гадавінай пераможнай гістарычнай бітвы пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 года з маскоўскай ардой. Ліцьвіны-беларусы ў тыя часы шмат разоў перамагалі маскоўска-ардынскія войскі. Гэта было правіла ў нашых продкаў – перамога меншай сілаю за кошт сьмеласьці і ўменьня. 8/9/2014 › Навіны Апошнімі днямі па ўсіх гарадах Беларусі назіраецца павышаная актыўнасьць “сярэднестатыстычных грамадзян”. Гэта, як правіла, асобы, якія не займаюць кіраўнічых пасад, а існуюць у асяроддзі “масы працоўных”: бухгалтары, ахоўнікі ў крамах, рознага кшталту дзяжурныя і зьменныя. 8/9/2014 › Навіны Падрыхтоўка атакі на Украіну з Прыднястроўя 2 верасьня 2014 г. малдаўская газэта “Ziarul de Garda” апублікавала артыкул пад тытулам “Україна: магчымая атака з боку Трансністрыі”. Вось гэты артыкул: 8/9/2014 › Навіны Прыбылі мабільныя крэматорыі для расейскай арміі У Растоўскую вобласьць даставілі распрацаваныя ў Санкт-Пецярбурзе мабільныя крэматорыі ИН-50.1К на базе грузавых аўтамабіляў Volvo, паведамляе выданьне by24.org. 8/9/2014 › Навіны “Груз 200” вязуць у Расею “КамаЗАмі” Маскоўская актывістка, стваральніца групы “Груз 200 з Украіны ў Расею” у Фэйсбуку, Алена Васільева паведаміла пра пераезд праз украінска-расейскую мяжу грузавікоў, запоўненых трупамі вайскоўцаў РФ. 8/9/2014 › Навіны (03.09. – 05.09.2014) Маскве патрэбная вайна 3 верасьня 2014 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” паведаміла, што Парашэнка размаўляў з Пуціным па тэлефоне і яны дамовіліся пра спыненьне агню на Данбасе. 8/9/2014 › Навіны Горлаўка. Расейскія баевікі захапілі школу У Горлаўцы тэрарысты захапілі сярэднюю школу №4 у цэнтры горада. Для гэтага вуліцы Пушкінскую і Камсамольскую заблакавалі аўтамабілямі, выставілі ачапленьне. Пра гэта 1 верасьня на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны (РНБА) Андрэй Лысенка, перадае карэспандэнт выданьня “ГОРДОН”. 8/9/2014 › Навіны У захопленых “вызваліцелямі”гарадах дзеці сядзяць у падвалах Упаўнаважаная Прэзыдэнта Украіны па мірнаму ўрэгуляваньню канфлікта на Данбасе Ірына Герашчанка адвезла падарункі ў школы вызваленых гарадоў Луганскай вобласьці. 8/9/2014 › Навіны (31.08. – 01.09.2014) Подлая нямецкая гульня 31 жніўня 2014 г. нідэрляндская газэта “Algemeen Dagblad” напісала пра пастаўкі Нямеччынай супрацьтанкавых ракет, кулямётаў і бранетэхнікі для курдаў у Паўночным Іраку. Артыкул называецца “Табу парушанае: нямецкія ракеты для курдаў”. 3/9/2014 › Навіны Расейскія танкі – за 20 км ад Марыюпаля Расейскія войскі рыхтуюць атаку на Марыюпаль. Яны абстралялі зь мінамётаў блок-пастарунак у сяле Безыменнае і замацаваліся ў ім, паведамляе ТСН. 60 танкаў перафарбоўваюць у колеры “Наваросіі”. 3/9/2014 › Навіны Як вядома, саміт у Менску на тэму вайны ва Украіне скончыўся адкрытым уварваньнем расейскмх вайсковых аддзелаў на Украіну і актывізацыяй расейскай агрэсіі. Масква ўжо ня надта хавае, што яе рэгулярныя часткі, артылерыя, танкі і самалёты вядуць баявыя дзеяньні супраць Украіны, але, па звычаю свайму, усё яшчэ хлусіць. 3/9/2014 › Навіны “Сьлепата, бяздумнасьць і абыякавасьць дорага каштуюць…” Расейскі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч Барыс Акунін (Рыгор Чхарцішвілі) мяркуе, што Расея зараз праходзіць выпрабаваньні нават больш цяжкія, чымсьці тыя, празь якія праходзіць Україна. 3/9/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002026 |
