Маскаля пакуль ня б’юць…

15 верасня 2014 г.

Навіны

Беларусы вяртаюцца з адпачынка ў Эгіпце і распавядаюць цікавыя сюжэты. Усе цывілізаваныя турысты купаюцца ў лазурным моры, гуляюцца зь дзецьмі, знаёмяцца з культурнымі каштоўнасьцямі старажытнай цывілізацыі. А “дорогіе россіяне” не вылазяць з бараў і пьюць-пьюць-пьюць гарэлку. Няхай сабе, дарослыя людзі робяць бюджэт мясцовым прадпрымальнікам. Але ім мала, ім “поговорить хочется”. Яны “с бодуна” лезуць “поговоріть” да беларусаў. Перадаем кароткі зьмест бадуноўскіх маналогаў: “А вы чего, белоруссы? Как это вы смеете? Вы почему не идёте воевать за нас? Мы же, блин, вас содержим на всём готовеньком с вашим батькой! А вы, суки!..” Спачатку беларусам сьмешна. А потым становіцца ня сьмешна. Падымаюцца нашы дзецюкі (якія прыехалі ў далёкі край адпачываць, а не скандаліць) і з сур’ёзным выглядам пытаюцца ў маскаля: “Хто тут сукі? Хто ў вас на ўтрыманьні, масква паганая?” Маскаля пакуль ня б’юць…

У некаторых месцах старажытнай краіны назіраюцца наступныя мізансцэны. “Дорогіе россіяне” чуюць украінскую мову і “с бодуна” пачынаюць галасіць: “Бендеровцы! Да мы вас, блин!” І насоўваюцца на ўкраінцаў дзікім натоўпам. Апошнім часам традыцыйна маўклівыя і “рахманыя” беларусы скарэктавалі сваю пазыцыю. Яны ўстаюць побач з украінцамі і дэманструюць зь імі салідарнасьць. Убачыўшы такое, больш колькасныя маскалі адступаюць. Маскаля пакуль ня б’юць…

Павел Гулевіч