Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Cяргей Навумчык: ПРА ГАЛОЎНАЕ

Магчыма, гэта самы важны мой тэкст за апошнія часы, калі не лічыць кнігі — па памеры ён меншы за кнігу, але таксама не малы).

Тое, што аналізуюцца дзеяньні палітыкаў і палітычных актывістаў (ці праз 30 гадоў, калі мы кажам пра пачатак 1990-х, ці праз год, калі мы прыгадваем жнівень 2020-га) — гэта нармальна.

Мусяць быць толькі дзьве ўмовы: а) абапірацца трэба на факты, а не на фантазіі (кшталту, што «Пазьняк хацеў усіх прымусіць размаўляць па-беларуску» ці што «БНФ прагледзеў Лукашэнку» (насмарэч, дэпутаты Апазыцыі БНФ ужо ў 1993 патрабавалі пазбавіць Лукашэнку дэпутацкага мандату, але Шушкевіч нават не паставіў гэта на галасаваньне); б) трэба ўлічваць тагачасныя рэаліі (а не прыдумляць папрокі тыпу «БНФ мусіў аб’яднацца з Кебічам і наменклатурай, каб не прапусьціць Лукашэнку» (калі б я такое прапанаваў у якім 1992, мяне б разарвалі на часткі — як сёньня разарвуць таго, хто прапануе абʼяднацца з Лукашэнкам). Далей...

8/1/2022 › Навіны, Аналітыка

Камэнтаваць


Мікола Грышан (1933-2017)

“Пакуль што толькі сьніцца майму народу лепшы лёс”

Гэта словы беларускага паэта Міколы Грышана. Па прафэсіі ён быў настаўнікам. Працаваў у школах Дзятлаўшчыны, быў патрыётам Беларусі, абаронцам і прадаўжальнікам беларушчыны. Са зьяўленьнем Народнага Фронту стаў яго актыўным удзельнікам і дзеячом. Далей...

24/9/2017 › Навіны, Аналітыка

Камэнтаваць


Юрка Цехановіч: Любая АЭС для Беларусі – апошняя катастрофа

Пасьля Чарнобыльскай аварыі мінула амаль 22 гады, народ Беларусі прызвычаіўся да думкі — пра неабходнасьць жыцьця пасьля гэтай самай буйнай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы. Зьявілася новае пакаленьне, якое вымушана існаваць ва ўмовах антыбеларускага рэжыму і ведае пра наступствы атамнай катастрофы, толькі ў асноўным па ўспамінах блізкіх і знаёмых. Далей...

2/3/2008 › Навіны, Аналітыка



Асаблівасьці стварэньня беларускай ідэнтыфікацыі*

Раздвоенасьць сучаснай беларускай ідэнтыфікацыі
Разважаючы пра сучасны стан беларускага народа, асабліва заўважна тое, што беларускі народ разарваны паміж цывілізаванай Вільняй, ды варварскай Масквой, паміж хрысьціянствам ды атэізмам з Усходу, паміж беларускай мовай ды мовай расейскай, паміж гісторыяй пра Велічную Беларускую Дзяржаву Вялікае Княства Літоўскае ды маскоўскай фальсіфікацыяй гісторыі, згодна якой само існаваньне беларускага народа пачынаецца ў дваццатым стагоддзі, паміж паўсюдна вядомымі савецка-расейскімі героямі Вялікай Айчыннай Вайны, ды нікому невядомымі сапраўднымі беларускімі героямі пад нямецкай акупацыяй, паміж сьвятым бел-чырвона-белым сьцягам ды чырвона-зялёным сьцягам, які ёсьць сымбалем расейскае акупацыі, паміж сьвяткаваньнем угодкаў Аршанскай бітвы ды крыкамі на мітынгу “мы любім Россію”…** Далей...

10/12/2007 › Аналітыка

 


Зянон ПАЗЬНЯК: “Гэта шлях беларускі”

(Выступ на чэрвеньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

Я спынюся на трох тэмах істотных для нашага асэнсаваньня. Гэта наступныя тэзісы:

1. Становішча паказвае на правільнасьць нашай нацыянальна-асьветніцкай пазыцыі і дзейнасьці. Правільны яе прыярытэт у гэтых абставінах. Мы бачым канкрэтныя вынікі і разумеем, што гэта вынікі таксама нашай сьціплай працы. Існуе накірунак у працэсах, ацэнкі і тэрміналёгія Адраджэньня. Існуе компас, ёсьць тыя, што не асьлеплі, тыя, што йдуць. Па зразумелых прычынах вялікая справа не вырастае яшчэ ў масавую зьяву, але пазначае тэндэнцыю, нацыянальны вольны рух. І гэта адзінае, што ёсьць, — жывое. І на гэтае адзінае жывое кінуты зараз усе рэпрэсіўныя сілы антыбеларускага рэжыму. Далей...

10/6/2007 › Навіны, Аналітыка

 


Ці адпавядаў рэфэрэндум 14 траўня 1995 году Канстытуцыі і законам?

12 гадоў таму, 14 траўня 1995 году, быў праведзены рэфэрэндум, на які выносіліся пытаньні аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга і герба “Пагоня” ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Далей...

14/5/2007 › Навіны, Аналітыка

 


Зянон Пазьняк: “У тую ноч кіраваў “апэрацыяй” Лукашэнка”

Зянон Пазьняк11 красавіка 1995 году дзевятнаццаць дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня абвясьцілі галадоўку, пратэстуючы супраць прапанаванага прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні Бел-Чырвона-Белага Сьцягу і Гэрбу “Пагоня” як дзяржаўных сымбаляў, скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Пасьля абвяшчэньня галадоўкі, калі дэпутаты БНФ селі каля трыбуны, большасьць дэпутатаў ВС не прагаласавалі за прапановы Лукашэнкі. Аднак ўначы 12 красавіка ў Авальную залю былі ўведзеныя войскі; людзі ў чорных масках (падразьдзяленьне КДБ “Альфа” ) зьбілі дэпутатаў і выцягнулі іх з будынку. На сувязі з Нью-Ёрку – старшыня Апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня Зянон Пазьняк. Далей...

11/4/2007 › Навіны, Аналітыка

 


Небясьпека для Беларусі

(Працяг тэмы)

Мінуў месяц пасьля нафта-газавай сваркі пуцінскага рэжыму з Лукашэнкам. Палітычны пройгрыш Пуціна ў нафта-газавым канфлікце ажывіў надзеі непуцінскіх і контрапуцінскіх сілаў у Расеі ў барацьбе за ўладу. Далей...

4/3/2007 › Навіны, Аналітыка

 


Цугцванг у цэйтноце

Пад такім назовам спадар Валеры Костка прыслаў артыкул. Артыкул быў напісаны ім для газэты, якая ўжывае рускую мову. Мы ўдзячныя яму за давер апублікаваць гэты артыкул на старонцы “Беларуская Салідарнасьць”. На нашу думку, артыкул своечасовы і варты ўважлівага асэнсаваньня выкладзеных палажэньняў аб палітычнай сітуацыі ў нашай краіне.

Сп. В. Костка актыўны дзеяч беларускіх палітычных падзеяў 90-х гадоў, сябра БНФ “Адраджэньня”, памочнік і сябра Генадзя Карпенкі ў перыяд яго дэпутатскай і палітычнай дзейнасьці. Перыядычна публікуе аналітычныя артыкулы аб палітычнай сітуацыі ў краіне. Артыкул тут: zuzvang.doc (68 кб.).

23/2/2007 › Навіны, Аналітыка



Дык хто ж хворы на «курыную слепату»?

Мiкола КАНАХОВIЧ, афiцэр у адстаўцы, г. Пружаны

Паважаная “Народная воля”, дазвольце выказаць думкi, якiя падзяляюць многiя мае землякi-пружанцы, людзi, што душой трывожацца за лёс Беларусi, прагнуць бачыць яе вольнай, незалежнай, багатай, паважанай ва ўсiм свеце. Далей...

20/2/2007 › Навіны, Аналітыка

 


Новае Стагоддзе

“Новае стагоддзе” - гэта спэцыяльная сэрыя артыкулаў, напісаная ў асноўным (з рэдкім выключэньнем) у 2001 годзе, у першы год новага XXI-га стагоддзя.
Пры напісаньні ставілася акрэсьленая мэта: пазнаёміць чытача з пэўнымі ведамі, фактамі, праблемамі і ідэямі, якія ўзьніклі ў кантэксьце нашага беларускага нацыянальнага жыцьця на працягу апошняга стагоддзя і пераскочылі (разам з намі) у новы храналягічны час. Мяжа стагоддзяў - гэта, вядома, фармальнасьць. Але яна дае нагоду задумацца над існаваньнем. Далей...

28/1/2005 › Аналітыка

 


Вайна

Зянон Пазьняк
Ёсьць некалькі прычынаў вайны Амэрыкі на Блізкім Усходзе. Першая — гэта стварэньне дзяржавы Ізраіль і Палестына-Ізраільскі канфлікт (шырэй — араба-ізраільскі канфлікт). Другая — нафта. Трэцяя — галоўная, якая вынікае з першых двух, — гэта непасрэдная пагроза Злучаным Штатам, разьвязваньне радыкальнымі групамі мусульманскага сьвету міжнароднай партызанска-тэрарыстычнай вайны супраць Амэрыкі. Далей...

29/3/2003 › Аналітыка

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2024
П А С Ч П С Н
« Тра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024