Расейскія танкі – за 20 км ад Марыюпаля

3 верасня 2014 г.

Навіны

Расейскія войскі рыхтуюць атаку на Марыюпаль. Яны абстралялі зь мінамётаў блок-пастарунак у сяле Безыменнае і замацаваліся ў ім, паведамляе ТСН. 60 танкаў перафарбоўваюць у колеры “Наваросіі”.

Марыюпаль абараняюць 9-й батальён тэрытарыяльнай абароны, памежнікі, нацгвардзейцы, батальён “Дніпро-1”.

“Мы вымушаны ўвесь час мяняць пазыцыі, бо карэктыроўшчыкі наводзяць на нас агонь праціўніка. Мы толькі што затрымалі карэктыроўшчыка, які наводзіў на нас устаноўку “Град”, — цытуе партал аднаго з украінскіх байцоў.

Вайскоўцы не сумняваюцца ў тым, што супраць іх ваююць не “апалчэнцы”.

“Ідзе расейскае ўварваньне, гэта адназначна. Мы ўчора ў гэтым пераканаліся, калі ў Наваазоўск увайшлі расейскія танкі, з расейскімі сьцягамі і жаўнерамі”, — кажуць яны.

Байцы распавядаюць, што праз мяжу зайшло 50 танкаў.

У чацьвер, 28 жніўня, у Марыюпале Данецкай вобласьці прайшоў мітынг за адзінства Украіны, да 5 тысячаў чалавек. Актывісты трымалі ў руках сьцягі Украіны, а таксама плакаты з надпісамі “Наваросія – гэта дзе?”, “Хачу жыць ва Украіне”, “Пуцін, прэч!”.

Прарасейскія тэрарысты ўзялі пад кантроль Наваазоўск Данецкай вобласьці і шэраг населеных пунктаў Наваазоўскага, Старабешаўскага, Амвросіеўскага раёнаў на поўдні Данецкай вобласьці.

29.08.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/SMI-Rossiyskie-tanki-v-20-km-ot-Mariupolya-38705.html