Падрыхтоўка атакі на Украіну з Прыднястроўя

8 верасня 2014 г.

Навіны

2 верасьня 2014 г. малдаўская газэта “Ziarul de Garda” апублікавала артыкул пад тытулам “Україна: магчымая атака з боку Трансністрыі”. Вось гэты артыкул:

Расея рыхтуецца адкрыць другі фронт супраць Украіны. Пасьля акупацыі Крыму яна, аднак, ня здолела адарваць ад Украіны шляхам партызанскай вайны Данецкую і Луганскую вобласьці. Масква вырашыла ў дадатак адкрыць фронт змаганьня на тэрыторыі Украіны.

З гэтага часу атака плануецца з боку рэгіёна Трансністрыі (Прыднястроўя) Рэспублікі Малдова, дзе Расея ўтрымлівае яшчэ з савецкага часу рэгулярныя часткі інтэрвэнцыі з складу былой 14-й арміі. Мэтай другога фронту мяркуецца Адэская вобласьць. Заяву на гэтую тэму для “ZdG” зрабіў падпалкоўнік Анатоль Караман, старшыня Асацыяцыі “Цірас-Цыгіна”. “З крыніц, якія я не магу раскрыць, мінулай ноччу тэрмінова была сьцягнутая ўся бранетэхніка з раўніны Капанка-Кіцкань і сшыхтаваная ў баявы парадак у паўднёвай частцы ў раёне Слабазіі, на мяжы з Украінай”. На думку Карамана, Расея рыхтуецца атакаваць Украіну ў накірунку Слабазія-Адэса. Паводле старшыні “Цірас-Цыгіны”, у Трансністрыі на гэты момант разьмешчаныя каля 20 тысячаў расейскіх вайскоўцаў, добра трэніраваных і падрыхтаваных для бою ў палявых і гарадзкіх умовах. Нагадаем тут, што раней украінскія ўлады шмат разоў абвінавачвалі Ціраспаль у падрыхтоўцы да ўзброенага нападу на Украіну, што Ціраспаль адмаўляў. Каб забясьпечыцца ад магчымай расейскай ваеннай інтэрвэнцыі з боку Трансністрыі, украінскія вайскоўцы выкапалі ўздоўж малдаўска-украінскай мяжы на ўчастку Трансністрыі абарончы роў шырынёй у 5 мэтраў.

Пераклаў з румынскай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.zdg.md/stiri/ucraina-un-posibil-atac-din-partea-transnistriei