Упаўнаважаная Прэзыдэнта Украіны па мірнаму ўрэгуляваньню канфлікта на Данбасе Ірына Герашчанка адвезла падарункі ў школы вызваленых гарадоў Луганскай вобласьці.
Усе школы на тэрыторыі, падкантрольнай украінскай уладзе, расчынілі свае дзьверы. У той самы час у захопленых баевікамі гарадах Данбаса дзеці сядзяць у падвалах.
Пра гэта ў Фэйсбуку напісала нардэп ад УДАРу Ірына Герашчанка.
“Мы разьвезьлі кампутары, заехалі ў Славянск. Гэта вельмі важна: усе школы на тэрыторыі, падкантрольнай украінскай уладзе, расчынілі свае дзьверы. Адзіная, якая будзе яшчэ два тыдні рэмантавацца, — у Лісічанску. Але дзеткі пайшлі ў іншыя, суседнія школы, а праз два тыдні ўжо зьбяруцца ў роднай. І ў Шчасьці, каб пазьбегнуць дывэрсій, вырашана абысьціся без лінеяк”.
У той самы час у захопленых “вызваліцелямі” гарадах, па словах Герашчанкі, дзеці сядзяць у падвалах.
“Як гэта страшна. І як гэта трэба спыніць”. – падкрэсьліла дэпутат.
На Данбасе не адчыніліся сёньня больш за 900 школ, каля 10 тысячаў украінскіх дзяцей ня змогуць пачаць вучэбны год, заявілі ў РНБА.
1.09.2014
Пераклад з расейскай.