![]() |
|||
![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Forma dlia udzielu u merapryjemstvie TBK Дарагія сябры! https://forms.gle/hjDW5eLxwYb4FgtPA З павагай 28/11/2023 › Навіны Шчыра запрашаю на 35 гадавіну ТБК. З павагай 28/11/2023 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: СЛУЖБА СТУКАЧОЎ (зацемка) Пасьля гэбоўскіх пэрформэнсаў з Кавальковй і Аксёнавым тэма агентуры стала раптам актуальнай. Інтэрнэт ужо навучыў разумных людзей збольшага разьбірацца ў агентурнай псэўдаінфармацыі і навінах. Гэта мае значэньне, бо зьмяншае ўплыў варожых атак у гібрыднай вайне. Пра антыбеларускія мэтады прапаганды я пісаў ня раз, бо тое трэба ведаць. Ахайваючы беларусаў, агентурныя прапагандысты найчасьцей ужываюць мэтады так званага “гнілога селядца” (татальная ілжа і абгавор) ды “ураўненьня”, у сярэдняй прапорцыі 6х4 (60 адсоткаў добрага і 40 — дрэннага; ці наадварот). Таксама любяць “бутафорыю”. Калі чытаеш “бутафора”, то разумееш, што праціўнік устрывожаны. Яму трэба любым спосабам заглушыць небясьпечную для яго інфармацыю альбо ідэю. 26/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: “НАВІНЫ ГЭБОЎСКАЙ СЦЭНЫ: КАНТОРСКІЯ ГУЛЬНІ НА ФОНЕ ГІБРЫДНАЙ ВАЙНЫ” Ня раз казалася, што ў час гібрыднай вайны агентура КГБ выступае як палітычная сіла. (Тым больш трэба памятаць, што ў 2000 годзе КГБ (ФСБ) Расеі захапіла абсалютную ўладу ў дзяржаве). І ў Расеі, і ў Беларусі спэцслужба ў гэты час выяўляе сябе як дзяржаўная палітычная партыя. Яна займаецца самарэкламай, паводзіць сябе “спэктакулярна” і нават ладзіць рэклямныя пэрформэнсы. Цікавыя спэктаклі разыгрываюцца ў гэбоўскім эфіры. Тут гэбісты наглядна топяць сваю агентуру. Нядаўна гэб’ё разыграла ў Сеціве і запісала на відэа, як купляла свайго агента Кавалькову (сябра “офіса” Франака-Ціханоўскай) за 500 тысячаў даляраў нібы та ад расейскага алігарха за апэрацыю зрынуць з фантома фальшывай “лідаркі” Ціханоўскую і заняць яе месца. Агент Кавалькова пагадзілася, і тады канторшчыкі на другім канцы “эфіра” зьнялі свае маскі і паказалі ўсяму сьвету, якая ёсьць дурніца агент Кавалькова. 22/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗБУРЭНЬНЕ ГІСТОРЫІ “Разбурэньне” — гэта сур’ёзна. Трыццаць гадоў таму адзін шчыры лібэрал (Ф. Фукуяма) падумаў, што пасьля паўраспаду СССР настане эра левалібэральнага шчасьця і панаваньне лібэральных дэмакратыяў у сьвеце. Гэта прывядзе да таго, што сацыяльная эвалюцыя чалавецтва засьведчыць лібэральную дэмакратыю як канчатковую форму чалавечай ўлады. На гэтым гісторыя чалавецтва спыніцца і запануе лібэральна-дэмакратычны стан на зямлі. Сваю ўтапічную кніжку ён так і назваў: “Канец гісторыі і апошні чалавек”, а лева-апантаныя энтузіясты раструбілі аб такой радасьці па ўсім атлянтычным сьвеце. Большай антынавуковай веры можна было знайсьці хіба толькі ў забытых сацыяльных фантастаў мінуласьці тыпу Сэн-Сымона, Фур’е, Оуэна ды ў псэўданавуковай “тэорыі” камунізму, якая яшчэ па сёньняшні дзень працягвае сядзець ў галовах ўзлаваных пераўтваральнікаў сьвету. 13/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: КВАЗІ-СТРАЙК, ПСЭЎДА-АПАЗЫЦЫЯ, ЗДРАДА ЛУКАШЭНКІ Толькі беларуская нацыянальна-вызвольная сіла, толькі беларускі нацыянальны адраджэнскі дэмакратычны рух, толькі сьведамая нацыянальная палітыка можа забясьпечыць вольную будучыню вольнай Беларусі. Хто спадзяецца на іншых — ня майце ілюзій. Гуртуймася ў рух «Вольная Беларусь». Стварайма падземную Беларускую Вызвольную Армію. Цяперашняя апазыцыя, раскручаная ў канфармісцкіх мэдыях (групоўкі вакол Латушкі, Ціханоўскай і інш.), — гэта праява і ўвасабленьне маскоўскай палітыкі, прарасейскай рыторыкі і шкодных дзеяньняў для Беларускай нацыі і незалежнай Беларусі. Дэманстрацыя барацьбы (замест рэальнай барацьбы), выяўленьне аднабокага, залежнага ад чужых уплываў пратэсту, зварот да чужых сілаў і чужой палітыкі насуперак нацыянальным інтарэсам ёсьць характэрнай дзейнасьцю псэўдаапазыцыі. 7/11/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ЯК ПРАВІЛЬНА БРАХАЦЬ НА ПАЗЬНЯКА Аб гэтай частцы соцыюма пад назвай “гэб’ё”, “агентура”, “стукачы” і т.п. я за 35 гадоў у беларускай палітыцы мог бы напісаць шматтомнае дасьледваньне з “практычнага вопыту” агрэсіі на маю асобу, але, канешне ж, ня буду такое рабіць, бо якраз вялікага практычнага сэнсу ў гэтым ня бачу. Гэбоўскі “соцыюм” зьнікне разам з Расеяй і з рэжымам Лукашэнкі, і працаёмкая праца нікому ня стане патрэбнай. Раней, у 90-х гадах, пад настрой я пісаў пра іх фэльетоны, але адначасна лічыў тое марнатраўствам часу. Нядаўна мая слаўная жонка Галіна Хведараўна была ў горадзе (значыцца, у Варшаве) і ўбачыла там у нейкіх шыльдбюргераў часопіс пад назвай “Архэ”, на вокладцы якога ўмясьціўся яе муж (гэта значыць я), “малады і красівы”. Не адчыняючы, яна купіла яго (нейкія златоўкі) і прынесла гэты “прэзэнт” мне. Аказалася, што гэта опус за 2021 год, у якім надрукаваныя дзьве агентурныя “сялёдкі” супраць “маладога і красівага”, якога зьмясьцілі на вокладцы, відаць, дзеля рэклямы і прыцягненьня пакупнікоў. 12/10/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Выказваем спачуваньне людзям Ізраіля, якія ў выніку нападу варвараў тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС страцілі сваіх сваякоў, сяброў і блізкіх людзей. Мы, вольныя беларусы, якія змагаюцца супраць антынароднай дыктатуры ў Беларусі і расейскай акупацыі нашай краіны, жорстка асуджаем збройную агрэсію тэрарыстаў ХАМАСА на дзяржаву Ізраіль, падтрымліваем барацьбу ізраільскага народа за сваю свабоду, нацыю і цывілізацыю. Вялікія выпрабаваньні паўсталі перад дзяржавай Ізраіль. Сілы сусьветнага зла ў змове замахнуліся на яе існаваньне. Дай Бог мужнасьць, волю і перамогу народу Ізраіля ў змаганьні з варварамі і агрэсіяй сьмерці. 9 кастрычнік 2023 г. Зянон ПАЗЬНЯК Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту 10/10/2023 › Навіны, Беларускія Ведамасьці Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА АБ ФАТАГРАФІЯХ І ДЗЯРЖАЎНЫХ КАТЭГОРЫЯХ Фотафіксацыя людзей і падзей у эпоху мабільнага тэлефона стала стыхійнай і, фактычна, не кантралюемай. Здымаюць і фатаграфуюцца усе, усё і з усімі, нават з незнаёмымі. Адмаўляцца не прынята. Але ёсьць невыпадковыя, падрыхтаваныя (камбінаваныя) і афіцыйныя здымкі. Такія фота больш інфармацыйныя, бо грунтуюцца на зьмесьце. Гэтакай камбінаванай фатаграфіяй, зьмешчанай у агульным доступе, можа паслужыць, напрыклад, фота супрацоўнікаў Белсат з расейцам Шэндэровічам. Белсат цалкам і дэманстратыўна падтрымлівае цынічную хлусьню левых эўрапалітыкаў аб нібыта “прэзыдэнтцы” Ціханоўскай. (І гэта пры афіцыйным прызнаньні тым жа Захадам фальсіфікацыі галасаваньня і пры сцьверджаньні, што выбары ў Беларусі з гэтай прычыны не адбыліся і прэзыдэнт ня выбраны. Праўда, калі стандарты два, то можна ўсяляк). 10/10/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Гутарка з Зянонам Пазьняком: палітвязьні, аб’яднаньне дэмсіл, у чым моц і аптымізм беларусаў Лідэр Руху Вольная Беларусь Зянон Пазьняк на канале WARTA. Вялікая гутарка пра магчымасьці вызваленьня палітвязьняў, лёс беларускай Нацыі, аб’яднаньне дэмакратычных сілаў, эфект санкцый і інш. https://www.youtube.com/watch?v=Nr2kEqXjyUU 9/10/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: РЭФЛЕКСІІ АБ САНКЦЫЯХ І ЛЮДЗЯХ Апошнім часам я спатыкаўся тут, за мяжой, зь людзьмі, якія толькі што прыехалі зь Беларусі. Паслухаўшы іх, цяжка не паддацца пачуцьцям. Эканамічныя санкцыі абвалілі жыцьцё простых беларусаў. Тым часам акупацыйны лукашысцкі рэжым умацоўваецца, расейцы скупляюць беларускую нерухомасьць, а беларус бяднее. Некаторыя людзі ў роспачы. Каб зрабіць, напрыклад, звычайную даверанасьць на дзеяньні (якая даецца на адзін год), трэба заплаціць 300 даляраў (гэта месячная заработная плата). Перавесьці грошы за мяжу сваякам цераз банк немагчыма. Беларус мусіць вырабляць візу, выязджаць зь Беларусі і прасіць якога-небудзь замежніка аб дапамозе, каб зьдзейсьніць перавод грошай. 8/10/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк пра абмен палонных і палітыку разбурэньня Беларусі (Аўдыё) Аўдыё-версія артыкула Зянона Пазьняка па пытаньні абмена палонных і пра палітыку разбурэньня Беларусі. https://www.youtube.com/watch?v=MOCdlcTH4Fw Крыніца: канал youtube “Вольная Беларусь” 27/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Мінула больш за месяц з таго часу як я зьвярнуўся зь лістом да прэзыдэнта Уладзімера Зяленскага і да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай улічыць магчымасьць і абмяняць двух расейскіх палонных беларускага паходжаньня (якія напісалі А. Лукашэнку пра абмен) на двух палітвязьнеў у Беларусі — Вольгу Залатар і Дзяніса Івашына. Гэта асаблівы выпадак, які можна было скарыстаць, каб вызваліць двух асуджаных у Беларусі. З украінскага боку на другі ж дзень мне прыслалі адказ, што мая прапанова накіравана для разгляду ў ГУР і СБУ. Нядаўна, 19-га верасьня, я атрымаў таксама паведамленьне з Украіны, што пытаньне разглядаецца ў Каардынацыйным штабе па пытаньнях дачыненьняў з ваеннапалоннымі. З Беларусі ніякай інфармацыі я ня меў. 25/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк пра пашпарты, “ліцьвінізм”, рэпрэсіі Каментар лідэра Вольнай Беларусі Зянона Пазьняка каналу WARTA на актуальныя тэмы. https://www.youtube.com/watch?v=LDdNK0loZkI 24/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Прамова Зянона Пазьняка на мітынгу ў Дзень вайсковай славы Зянон Пазьняк выступіў на мітынгу, прысьвечанаму Дню беларускай вайсковай славы. https://www.youtube.com/watch?v=Ac5_wSDHYbM Крыніца: канал “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ” 10/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Паважаныя землякі, паважаныя Беларусы, віншуем нас з Днём Беларускай Вайсковай Славы! 8 верасень 1514 года знакаміты дзень у беларускай ваеннай гісторыі. Тады адбылася вялікая бітва пад Воршай калі войска Вялікага Княства Літоўскага — нашай старажытнай дзяржавы — пра удзеле польскіх аддзелаў разграмілі ўшчэнт утрая большую маскоўскую арду, якая ўдзерлася на нашу тэрыторыю. (Маскалі спадзяваліся яшчэ на немцаў, але пасьля разгрому тыя адкінуліся.) 9/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк За апошнія паўгады назіраюцца сур’ёзныя дзеяньні антыбеларускіх сілаў. Беларускія справы шмат дзе церпяць паразы. Гэта непрыемна, але няроўная барацьба працягваецца і беларускі супраціў не малее. Ніжэй пра некалькі фактаў перавагі зла. 1). Дыскрымінацыя і пагроза дэпартацыі беларусаў у Летуве. Антыбеларуская рэальнасьць у Летуве зьвязана перш за ўсё з шкоднай дзейнасьцю групы Франака-Ціханоўскай (”офіса”), з актыўнасьцю расейскай агентуры і з палітычнай няўмеласьцю ўлады кансэрватараў у Летуве. 7/9/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк Гісторыю трэба вывучаць уважліва, асабліва ў наш трывожны час, каб ведаць, і больш дакладна аналізаваць карані сёньняшняй трагедыі. Для ўсіх абазнаных і адэкватна думаючых людзей зразумела, што да вайны ва Украіне прывяла самая важная прычына – поўны захоп улады структурамі КДБ у вялізнай краіне з атамнай зброяй. Гэтая сумна вядомая арганізацыя, створаная пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў у Расеі, зьнішчыла мільёны людзей, раскашавалася не толькі ў былым СССР , але і па цэлым сьвеце. Амбітныя пляны КГБ сягалі да сусьветнага панаваньня, а не толькі ў Расеі. 7/9/2023 › Навіны, Змаганьне за Беларусь ЛЮБЕМ І ПАДТРЫМЛІВАЕМ СВАЁ, БЕЛАРУСКАЕ! Нядаўна ў выдавецтве “Традыцыя” выйшаў зборнік пад назвай “Бяседныя песьні”. Укладальнікі гэтага зборніка – вядомы руплівец на ніве беларускай традыцыйнай культуры Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава. Зборнік песень налічвае 80 старонак. Тут прадстаўлены ня толькі тэксты песень (у кірыліцы і лацініцы), але і ноты да іх. Песьні суправаджалі беларусаў усё жыцьцё, ад калыскі да труны, гэта ёсьць неадемная частка нашай беларускай культуры. Але ў ліхалецьце, калі на Бацькаўшчыне руйнуецца ўсё беларускае, усялякая беларуская традыцыя, наша культура, наша мова, — зьяўленьне на сьвет сьведчаньня народнай творчасьці (у дадзеным выпадку – бяседных песень) мае асаблівую каштоўнасьць для беларусаў. 7/9/2023 › Навіны < |