Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

21 лістапада 2004 г.

Змаганьне за Беларусь

Беларуская Салідарнасьць зьбірае інфармацыю аб фактах тэрору супраць грамадзянаў Беларусі на тэрыторыі Расеі. З розных куткоў краіны прыходзяць нядобрыя зьвесткі. У Расеі беларусаў забіваюць, калечаць, рабуюць. Гэта ёсьць вынік палітыкі акупацыйнага рэжыму на Беларусі. Штучна ствараецца беспрацоўе. Кваліфікаваныя рабочыя і спэцыялісты, каб пракарміць сям’ю, вымушаныя шукаць заробкаў у Расеі. Больш за 800 тысячаў беларусаў працуюць у Расеі. Рэжым хавае зьвесткі пра ахвяры расейскага тэрору. Толькі адзінкі выпадкаў агучваюцца ў СМІ.

Вось што пісала Марына Рахлей у газэце “Народна Воля” №216 за 17 кастрычніка 2004 г. у артыкуле пад загатоўкам “Наша пасольства ў Маскве не валодае інфармацыяй аб гібелі ў Падмаскоўі грамадзян Беларусі”

“У консульскім аддзеле Пасольства ў Маскве не змаглі пацвердзіць альбо абвергнуць інфармацыю аб надзвычайным здарэньні, падчас якога загінулі грамадзяне Беларусі. Паведамленьне аб тым, што ў выніку пажару на адной з будаўнічых пляцовак Падмаскоўя ў мінулыя выхадныя загінулі пяць рабочых з Беларусі, распаўсюдзілі расійскія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай ГУУС Маскоўскай вобласці. Зазначалася, у прыватнасці, што сігнал пажару на будоўлі, што вядзецца на 33-м кіламетры Яраслаўскай шашы, паступіў уначы 14 лістапада. Пажарнікі, якія прыбылі на месца здарэння, убачылі, што драўлянае памяшканне, у якім жылі рабочыя, усё ахоплена полымем. Пры разборцы завалаў пасля ліквідацыі пажару былі знойдзены целы пяці мужчын – як, мяркуецца, грамадзян Беларусі. Смерць рабочых наступіла ад атручэння чадным газам. Паводле папярэдняй версіі, прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.” Што за “неасьцярожнае абыходжаньне з агнём” дае зразумець аповед сябра з г. Пінску.

Аповед сп. Лявона з г.Пінску.

Вяртаючыся з Менску, напрыканцы траўня сёлета, не даязжаючы да Івацэвічаў кіламэтраў 20, я ўбачыў на краі дарогі знаёмы аўтобус і людзей, якія махалі рукамі, каб ім хто дапамог. Я пазнаў былы мой мікрааўтобус, які я прадаў можа недзе з поўгода таму назад. Я спыніўся. Павітаўся з гаспадаром автобуса Алесем і яго пасажырамі. Яны не маглі ехаць, паколькі было прабітае кола, а запаскі не было. Я даў Алесю сваё запасное кола. Пакуль мы мянялі кола, ён распавёў свае прыгоды. Алесь займаўся тым, што вазіў людзей на працу ў Расею і забіраў іх адтуль, калі яны зь ім дамаўляліся. Так і зараз было. Брыгада будаўнікоў працавала недалёка ад Паўлаўскай Слабады, на будоўлі дачы – так званай (палац і 5-ці мэтровая агарода), гэта 25 кіламэтраў ад Масквы ў накірунку яраслаўскай шашы. Алесь прыехаў за імі, але вырашылі ехаць да дому ў ранку, таму засталіся пераначаваць. Будаўнікі спалі ў падсобным вагончыку. Алесь застаўся начаваць у сваім аўтобусу. У начы, прыкладна каля 2 гадзінаў ночы, яму ў акно аўтобуса пастукалі. Разбудзіўшы яго, запыталі ці ён бачыў або чуў што небудзь. Тут непадалёку абрабавалі дачу. Алесь не апускаючы шкло ў аўтобусе адказаў, што нічога не чуў іне бачыў, бо спаў. Тады яны запатрабавалі ў яго дакуманты. Ён спытаў іх – хто яны. Адказ быў – вневедамственная ахова. Апусціў крыху шкло і прасунуў пашпарт. Яны яго забралі і патрабавалі ад Алеся, каб ён ішоў за імі ў падсобку, дзе былі будаўнікі з Беларусі. Нічога не заставалася, як ісці – бо забралі пашпарт. Калі зайшоўшоў у падсобку, то ўбачыў, што будаўнікі ляжаць усе на падлозе тварам уніз, рукі за галавой. Тры здаровых дзецюкі пераступаючы іх абшарвалі ўсе кішэні і сумкі. Алесь хацеў выскачыць з вагончыку, але яму ў лоб прыставілі пісталет, скамандаваўшы: “на падлогу!”. Падаючы на падлогу, Алесь выкінуў з кішэні ключ ад аўтобуса пад матрац, які ляжаў на падлозе. У кішэні застаўся ключ ад машыны, але ад другой, да аўтобуса ён не падыходзіў. Выцягнулі ў ляжачага з кішэні невялікія грошы і ключ, які застаўся. Яны спыталі, на чым працуе яго аўтобус. Алесь адказаў, што на саляры. Прывялі яшчэ двух жанчын, якія начавалі ў лазні. Гэта былі жонкі будаўнікоў. Яны вакол Масквы гандлявалі беларускім трыкатажом і таксама разам з мужамі зьбіраліся дамоў. Іх абрабавалі, забралі ўсе грошы, пазнімалі завушніцы і пярсцёнкі залатыя. Абрабавалі ўсіх, прыкладна больш чым на тры тысячы даляраў. Галоўны бандыт сказаў: - Ну а цяпер “братья – беларусы”, мы вам устроім Хатынь, - зачынілі дзьверы. Усе зразумелі, што будуць паліць, таму вырашылі выбіваць дзьверы і лепш загінуць ад куль, чым згарэць жывымі. Ваконца было малое, праз яго ніхто ня мог вылезьці, а дзьверы моцныя, каб ніхто ня мог залезьці. Больш з поўгадзіны выбівалі дзьверы, ужо ад дыму пачалі задыхацца, але ўсё ж выратаваліся, выскачылі хто ў чым быў. Аўтобус стаяў на месцы, расейцы яго кінулі прабіўшы адно кола. Памяняўшы кола на запасное, і не чакаючы больш ні хвіліны Алесь з будаўнікамі выехаў да дому.

  • Больш у гэтую Расею я ні за якія грошы не паеду! – сказаў Алесь.
  • А вы хлопцы? – спытаў я.
  • А куды дзявацца, можа ў другім месцы лепш будзе, дома наогул нічога не заробіш. Як на вайну, як у бой вымушаны беларусы, рызыкуючы сваім жыцьцём, ехаць у чужую краіну, якая ўжо не хавае, перад усім сьветам свой тэрары,стычны твар, якая трымае праз сваіх халуёў нашу краіну ў акупацыі і вымушае ехаць беларусаў на сьмерць.

Зьвяртаемся да ўсіх грамадзянаў. Просім дасылаць інфармацыю аб фактах расейскага тэрору супраць нашых суайчыньнікаў на* E-mail: belsalidar@tut.by***