У палоне ў арды

15 верасня 2014 г.

Навіны

Тэрарысты на ўсходзе Украіны сёньня ўтрымліваюць прыкладна 460 закладнікаў. Пра гэта сказаў дапаможнік генэральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч у выступе перад членамі сталай рады АБСЭ на адмысловай сэсіі па Украіне, паведамляецца на сайце арганізацыі.

Шымановіч распавёў, што баевікі й надалей выкрадаюць людзей і катуюць іх з мэтай атрыманьня выкупа, прыцягваньня да прымусовай працы і абмена на сваіх байцоў, якіх утрымлівае ўкраінская ўлада.

“Тэрарысты на ўсходзе Украіны запалохваюць людзей, прымусова набіраюць байцоў у свае шэрагі, пагражаючы пакараньнем сьмерцю і тэрарызіруючы ўсё насельніцтва на падкантрольных тэрыторыях”, — сказаў Шымановіч.

Ён адзначыў таксама рост колькасьці загінулых. У цэлым на ўсходзе Украіны былі забітыя 2729 чалавек. Калі да гэтай колькасьці дадаць колькасьць ахвяраў катастрофы авіялайнэра “Малайзійскіх авіяліній” (298 чалавек), то гаворка будзе весьціся пра больш за тры тысячы загінулых. Дапаможнік генэральнага сакратара зазначыў, што гаворыць толькі пра зарэгістраваныя забойствы. На ягоную думку, рэальная колькасьць ахвяраў можа быць значна большай.

У РНБА заявілі, што ад пачатку антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Украіны загінулі 864 украінскіх вайскоўцы.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Сьвятаслаў Цэголка заявіў, што з палону тэрарыстаў на Данбасе вызваленыя 648 чалавек, плануецца вызваліць яшчэ больш за 500 палонных.

9.09.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/OON-Terroristy-na-Donbasse-derzhat-v-plenu-okolo-460-lyudey-40485.html