Прыбылі мабільныя крэматорыі для расейскай арміі

8 верасня 2014 г.

Навіны

У Растоўскую вобласьць даставілі распрацаваныя ў Санкт-Пецярбурзе мабільныя крэматорыі ИН-50.1К на базе грузавых аўтамабіляў Volvo, паведамляе выданьне by24.org.

Як заявіла ў інтэрв’ю выданьню “Цензор.нет” расейская праваабаронца, заснавальніца групы ў Фэйсбуку “Груз 200 з Украіны ў Расею” Алена Васільева, крэматорыі бачылі непадалёк ад украінскай мяжы ўжо як мінімум двое сьведкаў.

“Тое, што расейскі прэм’ер Дзімітры Медведев перадаў вайскоўцам шэсьць перасоўных крэматорыяў, — гэта праўда,” – сьцьвярджае Васільева.

4.09.2014 Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/SMI-V-Rostovskuyu-oblast-dostavili-mobilnye-krematorii-dlya-rossiyskoy-armii-39854.html