У Горлаўцы тэрарысты захапілі сярэднюю школу №4 у цэнтры горада. Для гэтага вуліцы Пушкінскую і Камсамольскую заблакавалі аўтамабілямі, выставілі ачапленьне. Пра гэта 1 верасьня на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны (РНБА) Андрэй Лысенка, перадае карэспандэнт выданьня “ГОРДОН”.
“У будынку школы знаходзіліся да двух дзесяткаў узброеных баевікоў, якія прывезьлі перапалоханых першакласьнікаў для традыцыйнага званка і перад шматлікімі расейскімі тэлегрупамі прымусілі дзяцей імітаваць шчасьлівы пачатак новага вучэбнага году”, — сказаў Лысенка.
Спікер РНБА зазначыў, што, паводле сьведчаньняў відавочцаў, іншых дзяцей у школе не было, як уласна й пачатку вучэбнага года.
“Гэтае прадстаўленьне арганізавалі для расейскіх тэлегледачоў”, — сказаў Лысенка.
1.09.2014
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://gordonua.com/news/war/SNBO-V-centre-Gorlovki-rossiyskie-boeviki-zahvatili-shkolu—39293.html