Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: СЛАВА ВОРШЫ! СЛАВА ГЕРОЯМ!

Дарагія фронтаўцы, дарагія беларусы! Віншую ўсіх зь вялікім сьвятам – Днём Беларускай Вайсковай Славы і пяцісотай гадавінай пераможнай гістарычнай бітвы пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 года з маскоўскай ардой. Ліцьвіны-беларусы ў тыя часы шмат разоў перамагалі маскоўска-ардынскія войскі. Гэта было правіла ў нашых продкаў – перамога меншай сілаю за кошт сьмеласьці і ўменьня. Але бітва пад Воршай мацней за ўсе іншыя запомнілася ў гісторыі нашай краіны. Тады, у жніўні 1514 года, маскоўцы толькі што захапілі ў нас Смаленск. Іхняе войска амаль у тры разы пераўзыходзіла па колькасьці войска Вялікага Княства Літоўскага. Яны былі ўпэўненыя ў перамозе, бахваліліся між сабой і хваліліся, як яны, перамогшы, захопяць усю Літву.

Вынік жа бітвы стаўся такі, што маскалі былі разьбітыя ўшчэнт і страцілі забітымі палову свайго войска (40 тысяч), а ўся камандная маскоўская верхавіна трапіла ў палон.

Перамога пад Воршай над Масква-Ардой прыпыніла наступ з Усходу, затармазіла і адклала на доўгі час змову Заходняй Эўропы з Масковіяй супраць Вялікага Княства, падняла аўтарытэт нашай краіны ў тагачасным сьвеце.

З канца 1980-х беларускія адраджэнцы-фронтаўцы аднавілі легальнае сьвяткаваньне Дня Вайсковай Славы. Гэты дзень стаў стымулам і надзеяй на стварэньне сапраўднага патрыятычнага беларускага войска – абаронцаў Айчыны. Толькі патрыятычнае войска здольнае абараніць Бацькаўшчыну ад чужога нашэсьця.

Напад маскоўскай арды на рэвалюцыйную Украіну ў лютым гэтага года зноў у каторы раз пацьвердзіў гістарычную праўду і паказаў нязьменную агрэсіўную азіяцкую сутнасьць Маскоўшчыны, якая не зьмяняецца і застаецца заўсёднай пагрозай суседзям, мірнаму жыцьцю і ўсяму чалавечтву.

Уся гісторыя арды і маскоўскай агрэсіі ад сярэднявечча і да сёньняшняга дня паказвае, што на Ўсходзе існуе пэрманэнтнае «скопішча зла», якое мэнтальна не зьмяняецца з цягам гісторыі, зьяўляецца вогнішчам пастаяннага ўнутранага і зьнешняга разбою, ёсьць небясьпекай для культуры і цывілізацыі Эўропы, стала прычынай дзьвух крывавых сусьветных войнаў і плянуе трэцюю, ужо адкрыта пагражаючы сьвету атамнай зброяй.

У Сярэднявеччы наша краіна на працягу амаль пяцісот гадоў, сьцякаючы крывёй, бараніла эўрапейскую цывілізацыю ад усходніх варвараў. Наша краіна – Вялікае Княства Літоўскае – была адзінай дэмакратычнай дзяржавай у сярэднявечным сьвеце. Зразумела, што ўдзячнасьці ад заходняй Эўропы мы ня мелі ніякай. А ў выніку мы атрымалі нож у плечы ды змову з Масквой супраць ВКЛ гэтай самай нямецкай Эўропы.

Такая ж палітыка працягвалася і супраць незалежнай Беларусі ў канцы 90-х , калі немцы разам з прамаскоўскім рэжымам і КГБ пад шырмай Менскай місіі АБСЭ разбурылі ў Беларусі нацыянальныя сілы беларускага Адраджэньня і планавалі аддаць Беларусь Маскве.

Падобнае узаемадзеянье назіралася супраць Украіны, захоп якой, практычна, рыхтавала пуцінская зграя разам з Эўразьвязам. У сакавіку 2000-га года я надрукаваў матэрыял у «Беларускіх Ведамасьцях» (№ 2(25) «Як Эўропа Заходняя здае Эўропу Ўсходнюю», дзе звяртаўся да беларускіх элітаў, мяркуючы, што яны «маюць прыблізныя ўяўленьні пра Заходні сьвет». Там прыводіцца цытата з «Rzeczpospolita» (2000, 28. 03) наступнага зьместу: «Мішэль Эмэрсон, які да нядаўнега часу быў амбасадарам эўрапейскага зьвязу ў Маскве, а цяпер незалежны экспэрт прэстыжнага брусэльскага інстытуту TPCS, лічыць, што краіны Эўразьвязу захаваюць прыхільныя адносіны да Пуціна, бо мяркуюць, што толькі ён можа вярнуць стабільнасьць Расеі. Асяроддзе былога КГБ – гэта адзіная сіла, якая да гэтага здольная. Гэта ня ёсьць людзі, якія асабліва зацікаўленыя ў дэмакратыі. Але шмат хто зь іх – кампэтэнтныя… Пуцін выкарыстае цяжкую эканамічную сытуацыю на Украіне, каб падпарадкаваць сабе гэтую краіну (хоць бы, напрыклад, праз замену запазычанасьці перад Расеяй на акцыі ўкраінскіх прадпрыемстваў). Эўрапейскі Зьвяз хутчэй за ўсё ня будзе пярэчыць гэтым імкненьням.»

Дадам. Тыя, хто схільныя былі прадаць Украіну, тыя ж тады здавалі і Беларусь. А ўвогуле, яны здольныя здаць усё, нават самых сябе. ХХ-е стагоддзе (асабліва разьвязваньне 2-й Сусьветнай вайны) гэта пацьвярджае.

Гісторыя сьведчыць, што, на жаль, у барацьбе са «скопішчам зла» на Усходзе мы можам спадзявацца толькі на самых сябе і, як ні дзіўна, — у гэтым якраз аснова нашай перамогі, якая ёсьць нічым іншым, як цяперашняй нашай бітвай пад Воршай. Для Украіны гэтая бітва ўжо пачалася ў рэальным часе і ў ваенным выяўленьні. Для нас, беларусаў, — галоўнае выпрабаваньне наперадзе. Рыхтуймася да яго, вастрэм зброю і розум, дапамагайма Украіне, памятаючы пра веліч Аршанскай перамогі ў мінулым і лёсавызначальнасьць нашай бітвы цяпер і ў будучыні.

Жыве Беларусь! Слава Воршы! Слава героям!

8 верасьня 2014 г. Зянон ПАЗЬНЯК

8/9/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2014
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024