Маскоўская актывістка, стваральніца групы “Груз 200 з Украіны ў Расею” у Фэйсбуку, Алена Васільева паведаміла пра пераезд праз украінска-расейскую мяжу грузавікоў, запоўненых трупамі вайскоўцаў РФ.
“14-15 “КамАЗаў” пераехалі мяжу. У іх наваленыя адзін на адным трупы расейскіх вайскоўцаў. Колькасьць вар’іруецца паводле розных крыніц: ад 800 да 1000 чалавек”, — напісала яна ў сваім Фэйсбуку.
Васільёва зазначыла, што пункт прызначэньня грузавікоў пакуль невядомы. Па яе словах, шпіталі Ейска Краснадарскага краю перапоўненыя параненымі вайскоўцамі.
На тэрыторыі Украіны, паводле папярэдніх ацэнак РНБА, знаходзіцца каля 10-15 тысячаў расейскіх вайскоўцаў, улічваючы ўдзельнікаў тэрарыстычных арганізацый.
2.09.2014
Пераклад з расейскай.