Зьверствы расейскіх акупантаў

15 верасня 2014 г.

Навіны

Дзевяцёх украінскіх вайскоўцаў, чые целы былі знойдзены паблізу Ілавайска Данецкай вобласьці, перад сьмерцю жорстка катавалі.

Пра гэта ў аўторак, 9 верасьня, заявілі на брыфінгу Міністэрства абароны Украіны члены пошукавай экспэдыцыі ў зоне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі.

“Я хачу пацьвердзіць, што ўсе людзі перад тым, як яны загінулі, а дакладней сказаць былі пакараныя сьмерцю, яны падзьвяргаліся катаваньням”, — паведаміў палкоўнік Аляксей Наздрачоў.

Па яго словах, гэта пацьвярджаюць зьвязаныя рукі і адрэзаныя канчаткі. “Судмэдэкспэрты сказалі, што ўсё гэта было зроблена, калі людзі былі яшчэ жывыя”, — удакладніў ён.

Паводле ягоных дадзеных, усе загіблыя былі расстраляныя стрэлам у галаву, а адно цела было з адрэзанай галавой.

Зараз усе целы знаходзяцца ў моргах Запарожжа.

9.09.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://novosti.dn.ua/details/233966/