![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Зянон Пазьняк: НЯМЕЦКІ ЎДАР У ПЛЕЧЫ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ (Выступ на кастрычніцкім 2016 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Паважаныя мябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу ўсім ваярскага настрою і веры ў нашу будучыню, якая нягледзячы ні на што, набліжаецца. Агляд нашага ўнутранага жыцьця і сусьветных перамен паказвае, што ў апошні час адбываецца шмат кепскіх падзей. 10/10/2016 › Навіны Аб недапушчальнасьці прызнаньня сфальшаваных парляманцкіх выбараў у Беларусі 6 кастрычніка гэтага года дэпутаты нямецкага Бундэстага Ута Фінк-Крэмэр і Алівэр Качмарэк заявілі ў Менску, што Бундэстаг будзе на афіцыйным узроўні працаваць з абедзьвюма палатамі нелегітымнага кішэннага парляманту Лукашэнкі Дэпутаты Бундэстага спаткаліся з кіраўніком МЗС Беларусі афіцэрам савецкага КГБ Уладзімірам Макеем і з прызначанымі рэжымам дэпутатамі палаты прадстаўнікоў. 10/10/2016 › Навіны БЕЛАРУСЫ – ЗА БЕЛАРУСЬ! НІШТО НЕ ЎРАТУЕ НІ МАСКОЎШЧЫНУ, НІ ЯЕ МЕНСКАГА САТРАПА (Кастрычніцкі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 9 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Падзеі, што супраць Беларусі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. 10/10/2016 › Навіны Пайшло-паехала…– новая творчасьць пагарэлага жанру Можа хто зь беларусаў наіўна падумаў, што вэтэран НКВД зь Бел-Чырвона-Белым Сьцягам у час збору подпісаў за Сьцяг быў выпадковым сюжэтным матывам? Магчыма. Можа тое, што ён забіваў украінцаў (біл бендеровцев) таксама выпадкова. Можа быць. 10/10/2016 › Навіны У Сеціве зьявіліся паведамленьні з Маладэчна. Там людзі ўбачылі, як па горадзе ходзіць чалавек у форменнай фуражцы афіцэра гітлерскай арміі, і здалі яго ў міліцыю. Раней гэтую асобу бачылі ўсю апранутую ў гітлерскую ўніформу. Цяпер гэты 33-гадовы грамадзянін дае паказаньні ў міліцэйскім пастарунку. Кажа, што купіў фуражку на барахолцы і г.д. 10/10/2016 › Навіны Наркотыкі за грошы эўрапейскіх падаткаплацельшчыкаў Аўганец, які хадайнічае аб атрыманьні прытулку ў Аўстрыі, выкарыстоўваў выплаты, што выдаюцца імігрантам, на падарожжы ў Аўганістан, дзе ён стварыў “наркотыкавую сетку” – сьцьвярджае аўстрыйская пракуратура. Мужчыну арыштавалі. 10/10/2016 › Навіны Атрымаў некалькі абураных тэлефонных званкоў. Усе пра радыё “Свабода”.Трансьлявалі там і надрукавалі чарговага камуністычнага выкапня і беларусажэрцу, такога Івана Антановіча. Гэта былы загадчык Аддзела культуры і ідэалогіі ЦК КПБ. Адтуль кіравалі культурай у Беларусі. Прозьвішча гэтай істоты ў тыя часы (70-80-я гады) было назыўным, калі гаворка заходзіла пра подласьць, забарону ўсяго беларускага, добрага, сьветлага, усялякай вольнай думкі і ўсялякай карыснай беларускай справы. 26/9/2016 › Навіны Дымавая заслона расейскай прапаганды З часам раскрыецца цалкам, што гэта ўсё значыць. Але досьвед і эмпірычныя веды ўжо цяпер дазваляюць рабіць пэўныя высновы. У інфармацыйнай прасторы Беларусі і галоўным чынам прасторы расейскай застракацелі адна за адной “нацыяналістычныя” сэнсацыі з Беларусі. 26/9/2016 › Навіны Крывая дарожка некаторых заходніх палітыкаў Санкцыі супраць РФ ніяк не зьвязаныя з рэалізацыяй рэформаў ва Украіне. Пра гэта выданьню “ГОРДОН” заявіў украінскі палітолаг, кіраўнік праўленьня Цэнтра прыкладных палітычных дасьледваньняў “Пента” Уладзімер Фісэнка, камэнтуючы словы віцэ-прэзыдэнта ЗША Джозэфа Байдэна пра магчымае зьняцьце санкцый з РФ у выпадку адсутнасьці рэформаў ва Украіне: 26/9/2016 › Навіны ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КНІГ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА У нядзелю 18 верасьня ў беларускім Саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя новых кніг Зянона Пазьняка — “Незалежнасьць (да 25-годдзя Незалежнасьці Беларусі)” і “Палын-Палын…” — беларускі раман з часоў савецкай акупацыі. Кнігі прыхільна ўспрынялі ўсе прысутныя. Тыя, хто пасьпелі прачытаць твор, ацэньвалі яго надзвычай высока, падкрэсьліваючы прыцягальную чытэльнасьць, адметную мову і зьмест, які для маладых, што не памятаюць саветчыны, стаў нечаканым адкрыцьцём жыцьця і эпохі, пра якую яны мелі цьмянае ўяўленьне. Казалі, што такога твора ў цяперашняй беларускай літаратуры яшчэ не было, што гэта падзея і творчы здабытак. Выступалі зь меркаваньнямі Ганна Сурмач, Тацьцяна Красоўская, Вольга Талатынік, Натальля Хведарэнка, Галіна Палачаніна, Зьміцер Левіт. 23/9/2016 › Навіны Цытата дня: “НКВДшны плот, меркаваная будка…” 15 верасьня групка прафанатараў начале з “дэмжурналістам” М. Гаравым (такзваныя “Экспэрты ў абарону Курапатаў”) прывяла ў Курапаты некалькіх прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Прафанатары гукалі пра “конкурс па мэмарыялізацыі Курапатаў”. 23/9/2016 › Навіны Рэжымна-“апазыцыйная” маніпуляцыя У інфармацыйнай прасторы яшчэ коціцца хваля штучнага захапленьня наконт “прарыву дзьвюх апазыцыянэрак” у рэжымную “палатку”. Радуюцца і так, і гэтак, маўляў, “дала слабіну сістэма” і цяпер “нашы, сапраўдныя народныя прадстаўніцы ў парляманце!” Але вось ужо і з тав. Канапацкай высьвятляюцца “дэталі “, а тут і з Нясьвіжа паступілі зьвесткі ад тамашніх жыхароў-выбаршчыкаў. Менавіта там “гераічна змагалася” за месца ў “палатцы” нам. начальніка ТБМ тав. Анісім. І “перамагла”! 23/9/2016 › Навіны “Белрэдакцыя” Радыё Свабода зноў хлусіць Гэта ж трэба так умець! На працягу ўсяго шоў “галасаваньня” група нібыта прафэсійных журналістаў так аніразу (!) і ня выйшла з рэдакцыі, каб на месцах пабачыць і зафіксаваць падзеі. Яны так і адседзеліся ў сваім камфортным закутку, ня высунулі носа. Можа гэта нейкае “новае веяньне” у міжнароднай журналістыцы, мясцовае вынаходніцтва? Хаця добра аплочаная халява – гэта вельмі старажытная практыка. 23/9/2016 › Навіны У дзень сьмерці Ёсіфа Сталіна, 5 сакавіка 1953 года, намесьнік старшыні Савета Міністраў СССР маршал Савецкага Саюза Лаўрэнці Берыя быў прызначаны яшчэ і міністрам унутраных спраў СССР. Гэта было няпростае прызначэньне. 23/9/2016 › Навіны Вось вам яшчэ адна ілюстрацыя на тэму “дэмСМІ РБ”. “Беларускі дэмжурналіст” Васіль Сямашка працуе на тэрыторыі акупаванай Украіны. Там ён прадстаўляе – “Sputnik” (Белоруссия). Мабыць, дэмакраты з “дэмСМІ” ўзялі і дамовіліся з дэмакратамі ў “ДНР” і Васіль быў акрэдытаваны пасярод антыўкраінскай арды. 23/9/2016 › Навіны І да маскоўцаў дайшло, што на фальшывыя выбары ня трэба хадзіць Віталь Портнікаў напісаў: 23/9/2016 › Навіны Зянон Пазьняк: У Беларусі адыгралі чарговы выбарчы фарс (Выступ на верасьнёўскім 2016 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу ўсім здароўя і сілы перад новымі вызваньнямі. Гэты год для нас юбілейны і важны дзеля асэнсаваньня гісторыі беларускай Незалежнасьці. 25 гадоў таму ў Беларусі адбыліся паваротныя падзеі. Бальшыня з нас была іх удзельнікамі, змагалася за свабоду краіны і вярнула дзяржаўную Незалежнасьць Беларусі. На гэта беларусам спатрэбілася 200 гадоў і ўжо нашаму пакаленьню выпаў гонар падняць над краінай наш сьвяты Сьцяг дзяржаўнай Незалежнасьці. 20/9/2016 › Навіны Выбары нелегітымныя і несапраўдныя (Верасьнёўскі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 18 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “У Беларусі адыгралі чарговы выбарчы фарс”. З дакладамі выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. 20/9/2016 › Навіны Аб фальсіфікацыі парляманцкіх выбараў у Беларусі (Заява Сойму КХП-БНФ) Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ ажыцьцяўлялі назіраньне за галасаваньнем на выбарах у Палату Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 11 верасьня гэтага году. Па выніках назіраньня заяўляем наступнае: 1. Выбары ня могуць быць прызнаныя за справядлівыя і дэмакратычныя з прычыны грубых, сістэматычных і паўсюдных парушэньняў закону, дэмакратычных прынцыпаў і працэдур выбарчага працэсу. Парушэньні выяўлены ў наступным: 20/9/2016 › Навіны 18-га верасьня ў Расеі адбыліся парляманцкія выбары і выбары мясцовых уладаў. З апошніх дадзеных Цэнтральнай Выбарчай Камісіі вынікае, што сярэдняя фрэквэнцыя па ўсяе Расеі дасягае 33 адсоткі. 20/9/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002026 |
