Можа хто зь беларусаў наіўна падумаў, што вэтэран НКВД зь Бел-Чырвона-Белым Сьцягам у час збору подпісаў за Сьцяг быў выпадковым сюжэтным матывам? Магчыма. Можа тое, што ён забіваў украінцаў (біл бендеровцев) таксама выпадкова. Можа быць. Як кажуць чаго на сьвеце не бывае. Але цікава, што сьледам за “эклектыкай на праспэкце” у “дэмСМІ” засьвяціўся наступны абсурд, па якім выглядае, што разгортваецца спэц-кампанія па абалваньваньню беларусаў і прафанацыі гонару сапраўдных нацыянальных герояў.
Тут (як звычайна) адзначылася “белрэдакцыя” Радыё Свабода. Рэдактары ўляпілі ў сваю інфармпрастору густа замешанае, з цэлых паўмэтра інтэрв’ю з “удзельнікам баявых дзеяньняў у ЛНР” нейкім расейцам Фофановым.
http://www.svaboda.org/a/28030501.html
Назадавалі гэтаму расейцу з Барысава, які езьдзіў забіваць украінцаў, цэлую плойму пытаньняў (і, відаць, не гідзіліся). Нават пра беларускую гісторыю зь ім пагаманелі (“Белоруссия – искусственное государство…”). Далучылі да тэкста фотаздымкі гэтага рускага фашыста, які любіць дэманстраваць сябе. А потым (“этак невзначай”) шчоўкнулі фрагмэнт ягонага інтэр’ера. Фашыста падрыхтавалі да сустрэчы з “дэмпрэсай” і падсьцялілі яму пад зад шалік з выявай Пагоні. Ня выключана, што свабодаўскія журналісты прынесьлі гэты артэфакт з сабой, каб “уразнастайніць сюжэт”.
Пачынаюцца чарговыя сатанінскія гульні з нашымі нацыянальнымі сьвятынямі. Гэта выразна відаць таксама ў Курапатах, у імкненьні спаганіць Наролны Мэмарыял, спрафанаваць памяць пра генацыд. Тут стараюцца скарыстаць старыя правераныя кадры журналістаў, прыдумваюць абсурдныя прапановы (кшталту пабудаваць у Курапатах будку і плот НКВД і т. п.). Але камэдыянты!
Павел Гулевіч