Цытата дня: “НКВДшны плот, меркаваная будка…”

23 верасня 2016 г.

Навіны

15 верасьня групка прафанатараў начале з “дэмжурналістам” М. Гаравым (такзваныя “Экспэрты ў абарону Курапатаў”) прывяла ў Курапаты некалькіх прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Прафанатары гукалі пра “конкурс па мэмарыялізацыі Курапатаў”. Прысутныя рабілі выгляд, што Народнага мэмарыялу “Лес крыжоў” няма, што яшчэ трэба толькі спаборнічаць паміж сабой у праекце мэмарыялізацыі. Адной з прычын такой “сьлепаты” зьяўляецца факт атрыманьня прафанатарамі нейкага гранта, пад які ў іх адразу разыграліся фантазіі. Галоўны экспэрт “культуролаг” В. Арэшка выдаў грантаўскую ацэнку:

“Мы звыкліся з мастацкім уяўленьнем пра Курапаты, а насамрэч ёсьць не рамантычная, а грубая, крывавая рэальнасьць”.

Ад яго не адстаў і вядомы “філёляг” В. Вячорка:

“НКВДшны плот, вароты, меркаваная будка, артэфакты, пра якія апавялі апытаныя сьведкі, — гэта крайне важна для мастацкага ўвасабленьня той жудаснай эпохі”.

Крыніца: http://www.svaboda.org/a/27992824.html

З усяго робім выснову, што над народнай сьвятыняй, над крыжамі і магіламі пакутнікаў зноў навісла небясьпека блюзьнерства і зьнішчэньня. Калі прафанатары загукалі пра “рамантыку” і “плот з будкай НКВД”, то трэба мабілізаваць патрыётаў на абарону сьвятыні.

Сымон Рудзік