Расейцы на выбары не пайшлі

20 верасня 2016 г.

Навіны

18-га верасьня ў Расеі адбыліся парляманцкія выбары і выбары мясцовых уладаў. З апошніх дадзеных Цэнтральнай Выбарчай Камісіі вынікае, што сярэдняя фрэквэнцыя па ўсяе Расеі дасягае 33 адсоткі.

Традыцыйна найбольш выбаршчыкаў пайшло да скрыняў для галасаваньня ў Рэспубліцы Тува, Цюменскай вобласьці і Ямальскай акрузе, дзе фрэквэнцыя наблізілася да 70 адсоткаў. Каля 80 адсоткаў выбаршчыкаў прагаласавала ўжо ў Кемераве.

Дэпутат ад “Nowoczesnej” Гжэгаж Фурго (Польшча), які назірае за хадой галасаваньня ў Маскве, падкрэсьлівае, камэнтуючы для Польскага Радыё, што ў сталіцы нізкая зацікаўленасьць выбарамі. У выбарчых камісіях, якія ён наведаў, фрэквэнцыя дасягала ледзь 19-20 адсоткаў. Дэпутат Фурго таксама дае ацэнку, што да скрыняў для галасаваньня пайшлі галоўным чынам старэйшыя людзі і людзі сярэдняга ўзросту.

Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: польская газэта “Rzeczpospolita”, 18.09.2016 http://www.rp.pl/Polityka/160919134-Rosja-niewielkie-zainteresowanie-wyborami.html#ap-1