Вось вам яшчэ адна ілюстрацыя на тэму “дэмСМІ РБ”. “Беларускі дэмжурналіст” Васіль Сямашка працуе на тэрыторыі акупаванай Украіны. Там ён прадстаўляе – “Sputnik” (Белоруссия). Мабыць, дэмакраты з “дэмСМІ” ўзялі і дамовіліся з дэмакратамі ў “ДНР” і Васіль быў акрэдытаваны пасярод антыўкраінскай арды. Самае цікавае, што ён атрымаў акрэдытацыю і ў дзяржаўных службах Украіны. У гэтым выпадку Васіль прадстаўляе “вядомы дэмрэсурс” разрэкламаванага “дэмрэдактара” Зісера – TUT.BY. Гэта ж які ўнівэрсал!
Гэтага дэмжура Сямашку мы ведаем даўно. Ён часта круціўся на мерапрыемствах патрыётаў-фронтаўцаў. Выдатна размаўляе па-беларуску, увесь такі дэмакратычны, “свой у дошку”. Выконваў заданьні Белсата, тут.бай і іншых засьведчаных “апазыц-ворганаў” (заўсёды быў унівэрсалам). И вось зарабіў аўтарытэт і атрымаў ганаровую камандыроўку за лінію фронта. Мяркуем, што ехаў Васіль туды не праз тэрыторыю Украіны. А рэзалюцыю на ягоны допуск “на аб’ект” выдавала, відаць, не фальшывая “ДНР”, а салідная кантора ў Маскве. Зрэшты хто яго ведае – Ён такі дэмакратычны…
Эльвіра Маркелава