Дымавая заслона расейскай прапаганды

26 верасня 2016 г.

Навіны

З часам раскрыецца цалкам, што гэта ўсё значыць. Але досьвед і эмпірычныя веды ўжо цяпер дазваляюць рабіць пэўныя высновы. У інфармацыйнай прасторы Беларусі і галоўным чынам прасторы расейскай застракацелі адна за адной “нацыяналістычныя” сэнсацыі з Беларусі. Вось, напрыклад, набор красамоўных тытулаў з расейскага гэбоўскага рэсурса Regnum.ru толькі за апошнія дні:

Власти Белоруссии запретили просмотр российских телеканалов

Националисты напомнили минчанам о символике коллаборантов

Символизм «случайностей»: в Белоруссии снесён памятник Суворову

МИД Белоруссии проинформировал королеву Бельгии о её «белорусских корнях»

Лукашенко: «Мы почему великий русский язык пинаем ногами?»

В Белоруссии открылся ещё один белорусскоязычный класс

МИД Белоруссии сделает «серьёзный политический шаг» навстречу диаспоре

Минобраз Белоруссии: «Мы не идем путем навязывания языка обучения»

Минкультуры Белоруссии продолжит пропаганду белорусского языка

Сборную Белоруссии по футболу одели в «вышиванки»

Крыніца: https://regnum.ru/news/dossier/2623.html

Ды гэта ж нешта падобнае на паварот сібірскіх рэк савецкім кіраўніцтвам! “Лукашызм – гэта нацыяналізм, нацыянальная асьвета плюс прапаганда беларушчыны” – вось як гэта аказваецца. Вось як усё разьвярнулася!

Мы цудоўна ведаем, што ўсё гэтае словаблуддзе ня мае ніякага дачыненьня да рэчаіснасьці. Акупанцкі рэжым працягвае халуйскае, сабачае служэньне імпэрскаму монстру “русского міра”, працягваецца вайна на зьнішчэньне нашага народу, нашай культуры, мовы і цывілізацыі. Русіфікацыя набывае ўсё больш дзікія і вырабленыя формы. З чым жа зьвязана гэтае стракаценьне фальшывых тытлаў і тэм у эфіры, у тым ліку і ў “дэмСМІ” РБ?

Ведаючы сутнасьць падзей (“забарона” расейскіх тэлеканалаў, дзеяньні канторскіх “нацыяналістаў” Дашкевіча-Афнагеля і іншых, рэжымную “прапаганду” беларушчыны), робім выснову, што ўсё гэта ёсьць спроба пусьціць у вочы мільёнам людзей дымавую заслону хлусьні і фальсіфікацыі. Хто не жыве ў Беларусі, дык можа нават паверыць у гэтыя інфармацыйныя гарбушкі. На зьляпаных “сэнсацыях” крамлёўскія тэхнолагі могуць разбудаваць у паветры чарговы штучны тэатральны “канфлікт” з менскімі васаламі, каб пад гэтую лавачку абрабаваць беларусаў. У наяўнасьці маштабная інфармацыйная правакацыя-інсінуацыя.

Ёсьць яшчэ адзін фэйкавы ход. Уся гэтая лухта падаецца Захаду на вялікім, размаляваным арнамэнтамі падносе як дэманстрацыя таго, што афіцыйны Менск “адрываецца ад Масквы” і “чакае крокаў насустрач”. Тут якраз ня выключана, што заходнія дзяржчыноўнікі зробяць выгляд, што паверылі ў інфармзаслону. Яны могуць працягнуць руку мярзотнаму лукашызму (ну, руку потым і памыць можна) і нават зрабіць крокі насустрач яму. Але ўсё гэта будзе зроблена (калі адбудзецца) выключна ў рамках крамлёўскіх праектаў і з мэтай аблягчэньня ізаляцыі пуцінскага рэжыму. Для беларусаў гэтая гульня нясе выключна шкоду і пагрозу.

*Алесь Хадасевіч *