Наркотыкі за грошы эўрапейскіх падаткаплацельшчыкаў

10 кастрычніка 2016 г.

Навіны

Аўганец, які хадайнічае аб атрыманьні прытулку ў Аўстрыі, выкарыстоўваў выплаты, што выдаюцца імігрантам, на падарожжы ў Аўганістан, дзе ён стварыў “наркотыкавую сетку” – сьцьвярджае аўстрыйская пракуратура. Мужчыну арыштавалі.

Калі горад Вэльс зменшыў выплаты для асобаў, якія хадайнічаюць аб атрыманьні прытулку, мужчына пераехаў у Вену, дзе выплаты засталіся на ўзроўні 914 эўра – сьцьвярджае пракуратура.

Пракуратура не паведаміла, якую колькасьць наркотыкаў мужчына закупіў у Аўганістане, але пацьвердзіла, што гэта “значная колькасьць”. Сьледчыя сьцьвярджаюць, што йдзецца пра больш за 18 кг (пра такую колькасьць паведамілі СМІ).

Сьледчыя высьветлілі, што мужчына некалькі разоў у апошні час лятаў у Кабул – ён тлумачыў, што едзе туды ў адпачынак. Яму не замінала, што падаючы заяву на прытулак у Аўстрыіі, ён сьцьвярджаў, што ўцякае ад вайны ў Аўганістане.

Акрамя няўдалага ўцекача былі арыштаваны яшчэ трое іншых аўганцаў. Аўганістан цяпер зьяўляецца адным з найвялікшых вытворцаў опіюма ў сьвеце.

arb Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: польская газэта “Rzeczpospolita”, 24.09.2016 http://www.rp.pl/Uchodzcy/160929577-Austria-Uchodzca-zainwestowal-zasilek-w-narkotyki.html#ap-1