![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Зянон ПАЗЬНЯК: НЕКАЛЬКІ СЛОВАЎ ПРА ВЫБАРЫ Ў АМЭРЫЦЫ Учора ў ЗША адбыліся выбары прэзыдэнта. Як і чакалася, выбралі Трампа. Для Беларусі гэта можа быць лепшы варыянт, бо спадзяваньні Крамля на гешэфты з Трампам ня спраўдзяцца. Нармальная Амэрыка ўздыхнула з палёгкай. Яшчэ адной лібэральнай кучы яна ўжо, відаць, ня вытрымала б. 9/11/2016 › Навіны Зянон Пазьняк: Лошыца-2016. Расстрэляныя дзяды Дарагія землякі, паважаныя беларусы, працягваецца наша вялікае сьвята Дзяды, якое дазваляе нам памятаць пра нашых продкаў і нашу гісторыю. Самая балесная наша гісторыя — гэта памяць пра генацыд народа, які рабілі на нашай зямлі акупанты. Пасьля іх засталіся месцы расстрэлаў і зьнішчэньня людзей. Яны пакінулі тут свае помнікі акупацыі і зьдзеку над народам — розных Ленінаў ды Калінінаў, Сьвярдловых ды Суворавых. Памятайма, што гэтыя іхныя балваны і танкі на пастамэнтах ня ёсьць помнікамі нашай гісторыі і культуры. Гэта ёсьць чужыя адзнакі акупацыі, прыніжэньня нашай краіны і сьмерці нашых людзей. 8/11/2016 › Навіны 6-га лістапада ў Менску працягвалася адзначэньне Дзядоў. Сябры народнай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ арганізавалі шэсьце да Лошыцкага яра і Лошыцкага Крыжа пакуты. Быў холад і дождж з мокрым сьнегам. Тым ня менш адзначыць памяць расстраляных прышло каля чатырох дясяткаў чалавек. Гаварылі прамавы, запалілі зьнічы і сьвечкі, схілілі беларускія Бел-Чырвона-Белыя сьцягі. У 1937 годзе маскоўскія бальшавікі расстралялі тут каля дзесяці тысячаў беларускіх людзей. Памяць пра іхнія пакуты ня загіне ніколі, праклён забойцам спраўдзіцца і справядлівасьць будзе. М. В-іч 8/11/2016 › Навіны Віталь Портнікаў: Масква наладжвае дэстабілізацыю незалежных краін Перамога Дадона – толькі пачатак плана дэстабілізацыі Украіны. Прарасейскі кандыдат Ігар Дадон спыніўся літаральна ў мілімэтры ад перамогі на выбарах новага прэзыдэнта Рэспублікі Малдова. Фактычна адзіны кандыдат праэўрапейксіх сілаў Мая Санду атрымала 38% галасоў. Пры гэтым перамогу Дадона ў першым туры “скраў” іншы маскоўскі агент на малдаўскай палітычнай арэне – адыёзны бізнэсовец і мэр Бэльцаў Рэната Усаты, які высунуў уласнага кандыдата. 8/11/2016 › Навіны Падгорыца/Сараева – Яны дзейнічаюць так, нібыта Чарнагорыі пагражаюць паводка і хімічныя аварыі. З панядзелка ў гэтай балканскай краіне з 625000 жыхароў праводзяцца вучэньні НАТО па абароне ад катастрофаў. 32 дзяржавы і 680 асобаў удзельнічаюць у іх. Чарнагорыя павінна паказаць, што яна гатовая да маючага адбыцца ўступленьня ў НАТО. 8/11/2016 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЯДЫ-16. КУРАПАТЫ НЕ ПАЎТОРАЦЦА, БО МЫ ПЕРАМОЖАМ! Дарагія землякі, дарагія беларусы! Відаць, пасьля Вялікадня і Нараджэньня Хрыстова гэта ёсьць найважнейшае сьвята ў хрысьціянскім сьвеце. Яго адзначаюць па-рознаму ў розных краінах. Ёсьць месцы, дзе адбываюцца мільённыя шэсьці на могілкі. Складваецца ўражаньне тады, што ўся нацыя ў гэтыя дні перасяляецца на магілы, каб спаткацца з сымваламі і памяцьцю сваіх продкаў. Гэта ўражвае, бо ўспрымаецца як вобраз вечнага існаваньня. Вось у гэтым ёсьць моцны духоўны сэнс такога сьвята. Невыпадкова, што бязбожныя ворагі чалавецтва забаранялі яго, каб чалавек не ўсьведамляў вечнасьці, каб нацыя не адчувала адзінства. 1/11/2016 › Навіны Рыхтуемся да абароны нашай Радзімы і вораг знойдзе сваю пагібель на нашай зямлі (Дзяды. Мэмарыяльнае шэсьце і мітынг у Курапатах) 30 кастрычніка на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у нашай сталіцы сабраліся сотні людзей, каб ушанаваць Дзядоў. Удзельнікі сьвята прайшлі праз цэнтр горада пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, несьлі некалькі вялікіх крыжоў. Шмат было юнакоў і дзяўчатаў, а таксама маладых сем’яў з дзецьмі. 1/11/2016 › Навіны Аляксандр Скобаў: Пуцінская Расея і Захад У сваім выступе на Форуме свабоднай Расеі ў Вільні Маша Гэсэн указала на дзьве фундамэнтальныя памылкі, якія дапускаюць заходнія эліты ў адносінах да рэжыма Пуціна. Памылка першая: заходнія лідэры і большасьць экспэртаў мяркуюць, што паводзіны Пуціна “рэактыўныя”, тобок ягоныя дзеяньні вызначаюцца сытуацыяй, якая складваецца, і зьяўляюцца ў першую чаргу адказам на паводзіны Захада. На самой жа справе палітыка Пуціна выцякае ў першую чаргу зь ягоных уласных уяўленьняў аб сьвеце. 1/11/2016 › Навіны Слава Рабіновіч: Палова бюджэту РФ ідзе на “абарону” У бюджэце Расеі 2016 года на зьнішчэньне “санкцыйных” прадуктаў харчаваньня прадугледжана пяць мільярдаў рублёў. Канфіскаваны пэнсійныя накапленьні грамадзян за некалькі гадоў, не індэксуюцца пэнсіі па існуючым выплатам, зразаюцца і так жабрацкія выдаткі бюджэта на адукацыю, ахову здароўя і іншыя сацыяльныя патрэбы, але на зьнішчэньне “санкцыйных” прадуктаў харчаваньня ў бюджэце прадугледжана пяць мільярдаў рублёў. 1/11/2016 › Навіны “Мы імкнемся абнавіць патрэбны ўзровень баездольнасьці з мэтай забясьпечыць адпалохваючы эфэкт”, — заявіў камандуючы амэрыканскіх сухапутных сіл у Эўропе Бэн Ходжэс. 1/11/2016 › Навіны Будапэшт. Вугоршчына не дазволіць, каб хто-кольвечы зьневажальна казаў пра рэвалюцыю 1956 года і яе ахвяры. Гэты адказ вугорскае міністэрства замежных спраў хоча выкласьці амбасадару Расеі ў Вугоршчыне. 1/11/2016 › Навіны Блюзьнерства не зарэгістравалі Рыга. Латвія адмовіла ў рэгістрацыі Царкве лятаючай спагэціевай пачвары, руху, які праявіўся ў Злучаных Штатах з 2005 года як царкоўная пародыя. –> 1/11/2016 › Навіны 6 лістапада — мэмарыяльныя мерпрыемствы ў Лошыцкім Яры Працягваюцца мерапрыемствы, прысьвечаныя Дзядам. 6 лістапада Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ запрашае на мэмарыяльныя шэсьце і мітынг на ўскраіне Менску каля Лошыцы. 12.00 – 12.30 – збор удзельнікаў мерапрыемстваў перад будынкам ДКАУ “Палац культуры “Лошыцкі” (вул. Маякоўскага, 129); Атрыманы дазвол уладаў на правядзеньне мерапрыемстваў. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 1/11/2016 › Навіны 30 КАСТРЫЧНІКА – ШЭСЬЦЕ І МІТЫНГ НА ДЗЯДЫ Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ заклікае прыняць удзел у мэмарыяльных мерапрыемствах, прысьвечаных Дню памяці продкаў Дзяды. У Менску адбудуцца шэсьце і мітынг 30 кастрычніка. Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ / 26/10/2016 › Навіны Віншую ўсіх сяброў Партыі і Народнага Фронту з 28 гадавінай стварэньня БНФ! Жыве Беларусь! Зянон Пазьняк 19-Х-2016. 20/10/2016 › Навіны “Расея адкажа перад міжнародным трыбуналам за забітых” Вынікі міжнароднай сьледчай групы ў справе катастрофы малайзійскага самалёта адназначна паказваюць, што ў яго зьнішчэньне была непасрэдна заангажавана Расея – заявіла віцэ-прэм’ер па справах інтэграцыі з Эўразьвязам і НАТО Івана Клымпуш-Цыекадзэ. 20/10/2016 › Навіны “У Менску адбылася ўстаноўчая канфэрэнцыя Асамблеі народных прадстаўнікоў, створаная зь ліку кандыдатаў у дэпутаты на парляманцкіх выбарах ад правацэнтрысцкай кааліцыі (Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і руху «За свабоду»). 20/10/2016 › Навіны Русіфікатарская “свара” у Гомелі У інфармацыйнай прасторы паплыла апазыц-навіна з Гомеля. Там мясцовыя ўлады звольнілі дырэктарку “Гомельского молодёжного театра” мадам Гарину (сапр. – З. Пархамчук). У знак пратэсту з трупы звольніліся яшчэ трое “вядучых акцёраў”. Мясцовым уладам, як паведамляюць акцёры і журналісты, не спадабалася нешта ў рэжысуры і нешта ў афішах тэатра (“надта змрочных”). 20/10/2016 › Навіны НІЗКІ ЎЗРОВЕНЬ РАСЕЙСКАГА МІНІСТРА Міністр культуры РФ Уладзімір Мядзінскі абазваў “мярзотнікамі скончанымі” людзей, што вядуць дыскусіі аб сапраўднасьці гісторыі “28 герояў-панфілаўцаў”. Пра гэта паведамляе ТАСС. 20/10/2016 › Навіны За кулісамі расейскай акупацыі Сьледства ў справе забойства аднаго з лідэраў сэпаратыстаў Яўгена Жыліна адкрыла закулісьсе расейскага кіраваньня ва ўсходняй Украіне. 20/10/2016 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
