6-га лістапада ў Менску працягвалася адзначэньне Дзядоў. Сябры народнай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ арганізавалі шэсьце да Лошыцкага яра і Лошыцкага Крыжа пакуты. Быў холад і дождж з мокрым сьнегам. Тым ня менш адзначыць памяць расстраляных прышло каля чатырох дясяткаў чалавек. Гаварылі прамавы, запалілі зьнічы і сьвечкі, схілілі беларускія Бел-Чырвона-Белыя сьцягі.
У 1937 годзе маскоўскія бальшавікі расстралялі тут каля дзесяці тысячаў беларускіх людзей. Памяць пра іхнія пакуты ня загіне ніколі, праклён забойцам спраўдзіцца і справядлівасьць будзе.
М. В-іч