Працягваюцца мерапрыемствы, прысьвечаныя Дзядам. 6 лістапада Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ запрашае на мэмарыяльныя шэсьце і мітынг на ўскраіне Менску каля Лошыцы.
12.00 – 12.30 – збор удзельнікаў мерапрыемстваў перад будынкам ДКАУ “Палац культуры “Лошыцкі” (вул. Маякоўскага, 129); 12.30 – 13.30 – шэсьце да памятнага Крыжа ў Лошыцкім Яры; 13.30 – 15.00 – мэмарыяльны мітынг каля памятнага Крыжа ў Лошыцкім Яры.
Атрыманы дазвол уладаў на правядзеньне мерапрыемстваў.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 31 кастрычніка 2016 г.