«АСАМБЛЕЯ»

20 кастрычніка 2016 г.

Навіны

“У Менску адбылася ўстаноўчая канфэрэнцыя Асамблеі народных прадстаўнікоў, створаная зь ліку кандыдатаў у дэпутаты на парляманцкіх выбарах ад правацэнтрысцкай кааліцыі (Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і руху «За свабоду»).

«Наша задача — выпрацаваць пазытыўную альтэрнатыву», — падкрэсьліў старшыня АГП Анатоль Лябедзька”.

Крыніца: http://www.svaboda.org/a/28035535.html

Разгортваецца чарговая распрацоўка тых, хто разам з рэжымам (але ад імя “апазыцыі”) спрабаваў зацягнуць беларусаў на апошні выбарчы фарс і праваліўся. І гляньце, іх сабралася цэлая “палатка”, ня горш, чым у начальніка рэжыму.

Яны будуць, мабыць, прадстаўляць масы беларусаў, якія ў рамках кампаніі народнага байкоту паслалі іх разам з рэжымам далёка-далёка адкуль не вяртаюцца.

Валянцін Грыбоўскі