Блюзьнерства не зарэгістравалі

1 ноября 2016 г.

Навіны

Рыга. Латвія адмовіла ў рэгістрацыі Царкве лятаючай спагэціевай пачвары, руху, які праявіўся ў Злучаных Штатах з 2005 года як царкоўная пародыя.

Так званы пастафарыянізм ня мае адносінаў да рэлігійнага вучэньня, канстатавала латвійскае юрыдычнае ведамства.

Аднак, паводле газэты “Latvijas Avize”, пэўныя апасеньні выказалі таксама й структуры бясьпекі ў сувязі зь небясьпекай абразы рэлігійных звычаяў трэціх асобаў у выніку парадыраваньня царквы.

Царква лятаючай спагэціявай пачвары падала іск супраць рашэньня ўладаў у Рызе.

TASR Пераклаў са славацкай В. Буйвал. Крыніца: славацкая газэта “SME”, 19.10.2016 http://svet.sme.sk/c/20361678/cirkev-lietajucej-spagetovej-prisery-v-lotyssku-neuspela.html