“Мы імкнемся абнавіць патрэбны ўзровень баездольнасьці з мэтай забясьпечыць адпалохваючы эфэкт”, — заявіў камандуючы амэрыканскіх сухапутных сіл у Эўропе Бэн Ходжэс.
Поўнасьцю ўзброеная баявая частка, пазначаная як АВСТ ((Armored Brigade Combat Team) павінна стацца адным з першых элемэнтаў узмацненьня вайсковай прысутнасьці ЗША у рэгіёне. Паводле Ходжэса, такім чынам Злучаныя Штаты хочуць паслаць сігнал падтрымкі тым хаўрусьнікам, якія апасаюцца нарастаючай агрэсіўнасьці Расеі. Перш за ўсё краінам, якія непасрэдна суседствуюць з Расеяй.
Частка з сталай базай у Форце Кэрсан у Каларада распачне падрыхтоўку да перасоўваньня ў бліжэйшыя тыдні. А ў першай палове студзеня будзе перакінута па моры у нямецкі порт Брэмэргавэн.
Галоўнае камандваньне НАТО хоча таксама праверыць, за які час амэрыканцы здольныя такім чынам высадзіцца і потым дастацца па чыгунцы і аўтадарозе на захад Польшчы. Генэрал Ходжэс даў на гэта прыкладна тры тыдні. Ён зазначыў, што самай клапатлівай часткай перадыслакацыі будзе якраз перавозка тэхнікі па чыгунцы і потым перавоз яе па аўтадарозе.
Наступная амэрыканская бранетанкавая брыгада, якая прыбудзе ў верасьні 2017 г. зьмяніць гэтую частку, паводле генэрала, ужо прыплыве ў некалькіх розных портаў і будзе павінна як мага хутчэй сканцэнтравацца ў адным месцы.
Пакуль частка бранетанкавай брыгады застанецца ў Польшчы, адзін батальён накіруецца ў Прыбалтыку, а наступны ў Румынію і Баўгарыю. Ва ўсіх месцах ён падключыцца да ўдзелу ў цэлай сэрыі хаўрусных вучэньняў.
Паўночнаатлантычны хаўрус з прычыны палітыкі Расеі прыняў рашэньне ўлетку ўзмацніць сваю прысутнасьць на сваёй усходняй мяжы. У Летуве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы павінны ад пачатку наступнага года разьмясьціцца ў суме чатыры міжнародныя батальёны НАТО. Кожны будзе дзейнічаць на базе ратацыі і мець да 1000 ваяроў.
Злучаныя Штаты будуць кіраваць батальёнам у Польшчы, Нямеччына ў Летуве, Брытанія ў Эстоніі, а Канада ў Латвіі. Толькі што канадскае міністэрства абароны ўжо заявіла, што ваяры інтэнсіўна рыхтуюцца да перасылкі ў Эўропу. У Латвію яны накіруюцца таксама з цяжкой тэхнікай.
Міжнародны батальён будзе разьмешчаны на вайсковай базе Адажы і аэрадроме Лыелвардэ. Латвійскае міністэрства абароны ўжо на працягу тыдняў даглядае за пабудовай і мадэрнізацыяй жыльлёвых комплексаў, складаў і іншых інфраструктур.
inc natoactual.cz Пераклаў з чэшскай В. Буйвал. Крыніца: чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”, 20.10.2016 http://zpravy.idnes.cz/americka-brigada-dorazi-do-evropy-v-lednu-fpo-/zpr_nato.aspx?c=A161013_113307_zpr_nato_inc