У бюджэце Расеі 2016 года на зьнішчэньне “санкцыйных” прадуктаў харчаваньня прадугледжана пяць мільярдаў рублёў.
Канфіскаваны пэнсійныя накапленьні грамадзян за некалькі гадоў, не індэксуюцца пэнсіі па існуючым выплатам, зразаюцца і так жабрацкія выдаткі бюджэта на адукацыю, ахову здароўя і іншыя сацыяльныя патрэбы, але на зьнішчэньне “санкцыйных” прадуктаў харчаваньня ў бюджэце прадугледжана пяць мільярдаў рублёў.
У расейскім бюджэце выдаткі на т. зв. “абарону” і сілавікоў набліжаюцца да 50%, чаго ня можа вытрымаць ніводзін бюджэт ніводнай краіны сьвету ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве, без сапраўдных эканамічных і сацыяльных катаклізмаў, і пры гэтым на зьнішчэньне “санкцыйных” прадуктаў харчаваньня ў бюджэце прадугледжана пяць мільярдаў рублёў.
Краіна, якая ў сваёй нядаўней гісторыі перажыла страшнейшыя рэвалюцыі і войны, не адзін Галадамор, блакаду Ленінграда, пасьляваенны голад… але на зьнішчэньне “санкцыйных” прадуктаў харчаваньня прадугледжана пяць мільярдаў рублёў з бюджэта, які складаецца з сабраных у расейскага народанасельніцтва падаткаў.
“Бывалі часы горшыя, але не было больш падлейшых”. Адальюцца Пуціну і ягонай АЗГ… заслужанай пятлёй.
Слава Рабіновіч Пераклад з расейскай. Крыніца: Фэйсбук