30 КАСТРЫЧНІКА – ШЭСЬЦЕ І МІТЫНГ НА ДЗЯДЫ

26 кастрычніка 2016 г.

Навіны

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ заклікае прыняць удзел у мэмарыяльных мерапрыемствах, прысьвечаных Дню памяці продкаў Дзяды. У Менску адбудуцца шэсьце і мітынг 30 кастрычніка. 11.00 – збор удзельнікаў каля Гадзіньнікавага завода на пр. Незалежнасьці (ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”); 11.30 – пачатак шэсьця па пр. Незалежнасьці – вул. Каліноўскага – вул. Сядых – вул. Карбышава – вул.Гамарніка – вул. Мірашнічэнкі; 15.00-17.00 – мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу “Лес крыжоў” у Курапатах. Атрыманы дазвол на правядзеньне мэмарыяльных мерапрыемстваў. 24 кастрычніка 2016 г.

Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ /