Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АПОШНЯЕ СЛОВА Ў ВЕЧНЫ ШЛЯХ РЫГОРУ БАРАДУЛІНУ

Апошні раз па тэлефоне зь Нью-Ёрку я размаўляў з Рыгорам пару дзён таму ў дзень яго нараджэньня 24 лютага. Рыгор гаварыў слаба, дыкцыя яго зьлівалася ў адзіную плынь дабразычлівага беларускага тону. Праз трэск ў слухаўцы можна было пачуць толькі асобныя словы: “Зянонка”.., “дружа”.., “дзякуй”.., “Жыве Беларусь”…
Адышоў дзівосны паэт беларускай красы… “лілею млявы плёс люляе”… і мова яго, нібы песьня…
Для мяне Барадулін яшчэ й дарагі фронтавец, адраджэнец, паважаны асабісты прыхільнік. Так і ўспамінаю яго побач з Васілём Быкавым у нашай фронтаўскай грамадзе, дзе Быкаў засяроджана слухаў, а Рыгор гаварыў вершамі.
Адышоў паэт народнай весялосьці, творца надзвычай самабытны, свой і непаўторны. Адышоў у лепшы духоўны сьвет.
Сьветлы шлях табе ў Неба, вялікі беларускі паэт, і вечная памяць.

2-га сакавіка 2014 г. Зянон Пазьняк

4/3/2014 › Навіны

 


Цітушкі сьпяваюць хорам

Разгортваецца злачынная агрэсія расейскай імпэрыі супраць сувэрэннай Украіны. Крамлёўска-лубянская банда паводзіць сябе нахабна і расперазана. Банда прыкладае ўсе намаганьні, каб справакаваць украінцаў і крымскіх татараў у Крыме, а потым абвінаваціць іх у тым, што яны першымі адкрылі агонь па “рускіх міратворцах”. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Бунт эгіпецкіх мумій

З усходу Украіны з раніцы 1 сакавіка адна за адной прыходзяць трывожныя зьвесткі. Ужо ня толькі Крым, а і Харкаў, Луганск, Днепрапятроўск, Нікалаеў становяцца арэнай антыдзяржаўнага путча. Па тэрыторыі Запарожскай вобласьці рухаецца калёна расейскай ваеннай тэхнікі. Якая праграма, якія лёзунгі ў путчыстаў? Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Крымская яма

Можна было лёгка меркаваць, што Крэмль успрыме ўцёкі Віктара Януковіча з Кіева і яго наступнае адлучэньне ад улады як уласную зьнешнепалітычную паразу і распачне сапраўдную вайну супраць новых украінскіх уладаў. Але існавала слабое спадзяваньне, што ў Маскве пераканаюцца – хаўрусьнікаў у скінутага прэзыдэнта на Украіне не засталося нідзе. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Абваліўся расейскі лад сьвету

Грузінскі сцэнар і ўкраінскі сцэнар, накрэсьлены Пуціным, маюць шмат агульнага – кажа нам праф. Яраслаў Грыцак, украінскі гісторык. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Крымскія татары не дапусьцяць захопу Крыма Масквой

Кіраўнік Мэджліса крымскататарскага народу Рэфат Чубараў лічыць, што В. Канстанцінаў сваім сьцьверджаньнем адкрыта запрасіў расейскія сілавыя структуры непасрэдна ўмяшацца ў крымскую сытуацыю. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Атрады расейскіх “турыстаў” мабілізуюцца ў сацсетках

У расейскіх сацсетках зьбіраюцца атрады “турыстаў” – мужчын ад 18 да 45 гадоў з досьведам ваеннай службы – для паездкі на Украіну. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Кіраўнік МУС Украіны назваў крымскія падзеі расейскай акупацыяй

Міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў ацэньвае тое, што адбываецца ў Крыме, як узброеную інвазію Расейскай Фэдэрацыі. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Маскоўскі путч у Крыме атрымаў працяг

Пасьля правалу ўчорашняй спробы захопу ўлады раніцай 27 лютага ўзброеныя маскоўскія путчысты захапілі будынкі Вярхоўнай Рады і Кабінэта Міністраў Крыма ў Семфіропалі. Яны сабралі ў будынак ВР дэпутатаў ВР і ўрэшце тыя прагаласавалі за правядзеньне ў Крыме рэфэрэндума па “удасканальваньню аўтаноміі” і сфармавалі новы ўрад аўтаноміі начале з лідэрам “Русского едінства” Сяргеем Аксёнавым. Былы ўрад начале з Магілёвым яны адправілі ў адстаўку. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


“Дела идут, контора пишет…”

У гісторыю антыбеларускага рэжыму дзень 25 лютага 2014 года ўвойдзе як “гістарычны”. Пачалася татальная мабілізацыя… Не, гэта было не як у чэрвені 1941-га, калі па радыё выступіў Левітан, загулі фабрычныя гудкі і падобнае. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Маскоўскіх гэбельсаў раптам заткнула

З самага пачатку рэвалюцыйных падзеяў на Украіне расейскія СМІ “самоотвержденно выполнялі долг перед московскім отечеством” – хлусілі, перакручвалі факты, гадзілі ў галовы “дорогіх россіян”. Некалькі разоў іх за гэта прыпуталі і патрэсьлі за грудкі ўкраінцы на Майдане і ў іншых месцах. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Пачаўся адлоў цітушак

У адносінах да былога супрацоўніка УБОП і лідэра арганізацыі “Оплот” Яўгена Жыліна праваахоўчымі ворганамі ўзбуджана крымінальная вытворчасьць па некалькіх артыкулах, паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Арсэн Авакаў на сваёй старонцы ў Facebook. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Арцыбацюшка раптам узяў і захварэў

РПЦ на тэрыторыі Украіны (афіцыйны назоў – УПЦ МП) абвясьціла, што яе начальнік мітрапаліт Уладзімір Сабадан раптам захварэў. У сувязі зь нечаканай хваробай, РПЦ-УПЦ МП прызначыла сваім “местоблюстітелем” мітрапаліта Букавінскага Ануфрыя. Далей...

4/3/2014 › Навіны

Камэнтаваць


На Майдане падчас штурму сарвалі шэўрон з дзьвюхгаловым арлом

На Майдане пратэстоўцы падчас штурму сарвалі з афіцэра шэўрон МУС Расеі. Пра гэта паведамілі са сцэны, прадэманстраваўшы рэчавы доказ.
Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


Агляд замежнага друку

(15.02. – 23.02.2014)

15 лютага 2014 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала пра выступ міністра абароны Расеі Шайгу з нагоды 25-годдзя заканчэньня савецкай ваеннай інтэрвэнцыі ў Аўганістане. Шайгу назваў вэтэранаў вайны “сапраўднымі патрыётамі”, а вайну – часткай “найлепшых баявых традыцый радзімы”. Далей...

4/3/2014 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь