![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Іна Студзінская, радыё “Свабода”, Курапаты — адна з многіх мясьцінаў на тэрыторыі Беларусі, дзе былі забітыя і пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Курапаты сталі своеасаблівым сымбалем — менавіта сюды звычайна прыходзяць людзі, якія ня ведаюць, дзе пахаваныя іх родныя і блізкія. 7/5/2008 › Навіны Зянон Пазьняк: НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ
Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, — там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. 5/5/2008 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: 22-я ГАДАВІНА ЧАРНОБЫЛЯ
Дарагія землякі, дарагія фронтаўцы! У вельмі цяжкі час мы ўшаноўваем памяць пра Чарнобыльскую катастрофу — найвялікшую катастрофу ХХ стагоддзя і вялікае нашае народнае нішчэньне. Чарнобыль стаў сымвалам беларускай бяды. 26/4/2008 › Навіны НОВЫЯ КНІГІ ПРА БЕЛАРУСКАЕ АДРАДЖЭНЬНЕ 20-га красавіка ў грамадзкай царкоўнай залі Катэдральнага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага (Brooklyn, 401 Atlantic Avenue) адбылася прэзэнтацыя кніг: 24/4/2008 › Навіны Юры Цехановіч: “Агрогородки” — чарговае вынішчэнье беларускага сялянства Сярод прыгнятальнікаў беларускага сялянства асабліва вызначыліся расейскія камуністы; з часоў іх панаваньня на Беларусі і па сёняшні дзёнь, сялянства зьяўляецца аб’ектам вычварэнскіх экспэрыментаў прарасейскай улады – улады беларусафобаў. 24/4/2008 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: “Сакавік – 2008″ Пазаўчора, 11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. 14/4/2008 › Навіны
13 красавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Сакавік-2008” (публікуецца). 14/4/2008 › Навіны
Так кораценька можна ахарактызаваць асобу старшыні Таварыства Беларускай Культуры ў Літве, чальца Прэзідуама Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Хведара Нюньку, якому 6 красавіка споўнілася 80. 13/4/2008 › Навіны 25 сакавіка ў цэнтар Віцебска выйшлі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Ян Таўпыга (Сябра Сойму), Алесь Пазьняк і Сяргей Каваленка. 1/4/2008 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: “Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі”
Дарагія землякі-беларусы, паважаныя фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам – Днём Незалежнасьці! 25/3/2008 › Навіны 90-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Падзеі ў Менску Сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 24 сакавіка а 17.30 сабраліся ў цэнтры беларускай сталіцы, каб урачыста адзначыць вялікае нацыянальнае сьвята – 90-я ўгодкі незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. 24/3/2008 › Навіны З.Пазьняк: “Беларусы выходзілі за справядлівасьць” Тэкст гутаркі Зянона Пазьняка, старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ і Ганны Соусь на радыё “Свабода” 20.03.2008 пра 90-ыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі. 21/3/2008 › Навіны
16/3/2008 › Навіны Акт вандалізма ў Курапатах Уначы на 12 сакавіка на тэрыторыі Народнага Мэмарыялу ў Курапатах адбыўся чарговы акт вандалізма. Злачынцы паламалі і кінулі на зямлю 34 крыжа, таксама пашкодзілі шэраг крыжоў на магілах ахвяраў. 14/3/2008 › Навіны У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы. 11/3/2008 › Навіны Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
9 сакавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Улада цемры” (публікуецца). 11/3/2008 › Навіны Юрка Цехановіч: Любая АЭС для Беларусі – апошняя катастрофа Пасьля Чарнобыльскай аварыі мінула амаль 22 гады, народ Беларусі прызвычаіўся да думкі — пра неабходнасьць жыцьця пасьля гэтай самай буйнай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы. Зьявілася новае пакаленьне, якое вымушана існаваць ва ўмовах антыбеларускага рэжыму і ведае пра наступствы атамнай катастрофы, толькі ў асноўным па ўспамінах блізкіх і знаёмых. 2/3/2008 › Навіны, Аналітыка Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА СУД І АТАМНУЮ НЕБЯСЬПЕКУ Выступ на лютаўскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Паважаныя фронтаўцы, сябры Сойму БНФ! Вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу моцы і салідарнасьці ў змаганьні за будучыню і адраджэньне нашай дарагой Айчыны Беларусі! Толькі што, пару дзён таму, скончыўся так званы “суд” паводле нашага іску да Мін’юста аб адмене неабгрунтаванага папярэджаньня ў законнай дзейнасьці Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 11/2/2008 › Навіны Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ 10 лютага сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Пра суд і атамную небясьпеку” (публікуецца). 11/2/2008 › Навіны
5 лютага сёлета ў Вярхоўным судзе Беларусі была разгледжана грамадзянская справа па позьве Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Партыя патрабавала адмяніць пісьмовае папярэджаньне, вынесенае Партыі міністэрствам юстыцыі Беларусі ў сьнежні 2007 г. Мінстэрства юстыцыі абвінаваціла Партыю ў “паклёпе на палітыку Расеі, на расейскую гісторыю” і ў “зьнявазе грамадзянаў расейскай нацыянальнасьці”. 11/2/2008 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры:[ Усе сябры ] Hosted by byelarus.com Лічыльнік:
|
Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 20002007 |
