На Майдане пратэстоўцы падчас штурму сарвалі з афіцэра шэўрон МУС Расеі. Пра гэта паведамілі са сцэны, прадэманстраваўшы рэчавы доказ.
“Гэты шэўрон МУС Расеі з дзьвюхгаловым арлом і трыкалёрам людзі сарвалі з афіцэра падчас штурму. Гэта рэальны доказ, і гэта павінен бачыць увесь сьвет”, — заявілі са сцэны, паўтарыўшы гэтую інфармацыю таксама на расейскай і польскай мовах.
“Калі гэтая інфармацыя пацьвердзіцца, і акрамя шэўрона будуць іншыя доказы, то гэта настолькі сур’ёзная справа, што ад улады Януковіча не павінна застацца нічога. Бо адна справа, калі выкарыстоўваюцца ўнутраныя войскі, а іншая справа, калі прыцягваюць зьнешнія войскі”, — сказалі са сцэны вядучыя.
Яны таксама патлумачылі, што перадаюць знаходку камэнданту Майдана Андрэю Парубію і будуць патрабаваць далейшага рассьледваньня, каб даведацца, ці сапраўды расейскія сілавікі бяруць удзел у разгоне ўкраінскага Майдана.
20.02.2014
Пераклад з украінскай.
Крыніца: http://tyzhden.ua/News/102493?utm_medium=twitter&utm_source=twitterfeed