Пасьля правалу ўчорашняй спробы захопу ўлады раніцай 27 лютага ўзброеныя маскоўскія путчысты захапілі будынкі Вярхоўнай Рады і Кабінэта Міністраў Крыма ў Семфіропалі. Яны сабралі ў будынак ВР дэпутатаў ВР і ўрэшце тыя прагаласавалі за правядзеньне ў Крыме рэфэрэндума па “удасканальваньню аўтаноміі” і сфармавалі новы ўрад аўтаноміі начале з лідэрам “Русского едінства” Сяргеем Аксёнавым. Былы ўрад начале з Магілёвым яны адправілі ў адстаўку.
На паседжаньні дэпутатаў ВР не было ніякіх журналістаў, у дэпутатаў путчысты адабралі нават мабільныя тэлефоны. Якім чынам праходзілі дыскусіі і галасаваньне, невядома нікому. Такое ў сусьветнай практыцы называецца “гульнёй у цёмную” або “незаконнымі дзеяньнямі”. Але Маскве не прывыкаць.
Улады краіны заявілі ў Кіеве, што ў Крыме ў дадзенай сытуацыі няма ўмоваў для правядзеньня рэфэрэндума. У сувязі з разьвіцьцём падзеяў патрыятычныя сілы (перш за ўсё крымскія татары) актывізавалі працэс ўтварэньня атрадаў і структур самаабароны.
Валеры Буйвал