Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ШЧЫМЛІВЫ ЧАС ПРА ТРАГІЧНЫЯ ДНІ

35 гадоў таму былі адкрытыя Курапаты — месца масавых расейска-бальшавіцкіх растрэлаў Беларускага народа пад Менскам.
3-га чэрвеня 1988 года ў газэце “Літаратура і мастацтва” зьявіўся артыкул “Курапаты — дарога сьмерці”. Праўда пра генацыд ускалыхнула грамадзтва, засьведчыла, што Беларускі народ жывы духам і не скарыўся. Ад Курапатаў пачаўся адлік часу існаваньня камунізму і СССР. Дні яго былі палічаныя. Пачалося новае Беларускае Адраджэньне. Узьнік Беларускі Народны Фронт. У 1991 годзе была дасягнута незалежнасьць Беларусі. Далей...

4/6/2023 › Навіны, Курапаты, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АБ СТАНОВІШЧЫ

(18-ы жнівень 2020 г.)

Як і трэба было чакаць, разыгрываецца горшы варыянт. Цалкам залежную ад непрыяцеляў і ад “дабрадзеяў” Ціханоўскую стараюцца скарыстаць кожны ў сваіх інтарэсах. Лідыруе Масква. Пуцін перамовіўся з Макронам і Мэркель і выдатна выкарыстаў іхныя эўрапейскія стандарты выхаду з крызісу (непрыймальныя для Беларусі). Мэркель і Маравецкі пагаварылі з Ціханоўскай (плюс летувісы). У выніку Ціханоўская аб’яўляе гатовасьць лічыць сябе прэзыдэнтам і “нацыянальным лідэрам”.

Пачалі ствараць “каардынацыйную раду” і паўтараць надакучлівы штабісцкі шаблон пра Бабарыку ды Цапкалу (на выбары і ў прэзыдэнты) . Зьявіліся прапановы пералічыць галасы прагаласаваных выбаршчыкаў (што немагчыма), зрабіць паўторныя выбары (чаго няма ў заканадаўстве, бо ёсьць новыя выбары) і нават аб’явіць Ціханоўскую прэзыдэнтам Беларусі (што ёсьць поўная авантура, бо з гледзішча праўнай працэдуры прэзыдэнтам яна ня ёсьць). Словам, заўважаны увесь дэмакратычны набор недэмакратычных маніпуляцый. Далей...

21/8/2020 › Навіны, Курапаты, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

23 жніўня рэжым с помпай паведаміў, што зарэгістраваў сотні «кандыдатаў» на выбарчы фарс. У «незалежных» СМІ таксама застракацела пра тое, як шмат зарэгістравалі «кандыдатаў ад БНФ», ад Лебедько і некалькіх мясцовых сацыял-дэмакратый. Далей...

8/9/2012 › Навіны, Курапаты

 


Талака ў Курапатах

21 ліпеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі талаку ў Курапатах. Больш за 30 чалавек прышлі раніцай на тэрыторыю Народнага Мэмарыяла і пачалі працу.

100_02332.jpg Далей...

23/7/2007 › Навіны, Курапаты

 


У Курапатах працягваюцца штосуботнія талокі

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ прыбіраюць тэрыторыю мэмарыялу. Апошнім часам Курапаты наведваюць замежныя дэлегацыі. Сёньня там была дэлегацыя з нямецкай акцыі “Выкупленьне”. Далей...

5/5/2007 › Навіны, Курапаты

 


Радаўніца ў Курапатах

Сёньня на Радаўніцу людзі прыходзілі ва ўрочышча Курапаты ўшанаваць памяць рэпрэсаваных продкаў.

Прыйшоўшы аб адзінаццатай у Курапаты, заўважаю, як за крыжам “Пакутнікам Беларусі” сярод соснаў маўкліва стаіць мужчына сталага веку. Далей...

17/4/2007 › Навіны, Курапаты

 


Да восеньскіх Дзядоў талокі ў Курапатах будуць ладзіцца штосуботы

У Курапатах сёньня адбылася традыцыйная талака, якая ладзіцца сябрамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Але ў прыборцы тэрыторыі мэмарыялу бяруць удзел ня толькі партыйныя актывісты. Акцыя будзе працягвацца да восеньскіх Дзядоў. Сёньня ў Курапатах пабываў наш карэспандэнт. Далей...

14/4/2007 › Навіны, Курапаты

Камэнтаваць


Ва ўрочышчы Курапаты здарыўся чарговы акт вандалізму

Разламаны мэмарыяльны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”, падараваны прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам.

Курапаты наведаў другі сакратар амбасады ЗША ў Беларусі Стывэн Гілэн. “Мы лічым гэтае здарэньне вялікай трагедыяй. Гэтая лава была вельмі маленькай, але гэта быў вельмі важны сымбаль сяброўства паміж беларускім і амэрыканскім народамі. Гэта трагедыя”, — сказаў дыпламат.

Паводле “Радыё Свабода”, 30 студзеня 2007

31/1/2007 › Навіны, Курапаты



Курапаты – беларуская сьвятыня

Курапаты – наш боль і нязгасная памяць. 30 кастрычніка 1988 года адбылася падзея, што стала знакавай, вызначыла паварот у сучаснай гісторыі Беларусі. Гэтая падзея засьведчыла ўсяму сьвету, што ў нашай краіне дзейнічае патрыятычны нацыянальна-дэмакратычны рух, мэта якога – адраджэньне Беларусі, яе Незалежнасьць і Свабода. Далей...

1/2/2005 › Курапаты

 


Дзяды пад сьцягамі праўды

Дарагія сябры, паважаныя беларусы!

Працягваюцца дні трагічнай памяці нашага народа. Крочаць дзяды. Мне ўяўляецца, што я тут, на мітынгу, з Вамі ў Лошыцы. Зірніце перад сабой на гаражы, на заасфальтаваны роўны пляц. Некалі тут быў шырокі і глыбокі яр, дзе ў 1937 годзе савецкія энкавэдзісты расстралялі тысячы беларусаў. Далей...

6/11/2004 › Курапаты



Курапаты: трагедыя працягваецца

30 лістапада 1993 года на сваім чарговым пасяджэнні Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная Рада, якая працавала тады пры Дзяржаўнай інспекцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, надала месцу масавых растрэлаў ва ўрочышчы Курапаты статус “гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі”. Гэтае рашэнне было не толькі чарговым этапам прызнання тагачаснымі дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь фактаў масавых знішчэнняў людзей бальшавісцкімі карнымі органамі, але і вымушанаю мераю абароны магіл ад рабаўнікоў. Далей...

30/10/2004 › Курапаты

 


Internet-вэрсія кнігі: Курапаты.

З.Пазьняк: “Гэты зборнік склалі мае сябры зь іхнай ласкавай ініцыятывы й клопату. З чаго я ім вельмі ўдзячны, асабліва шаноўнай спадарыні Валянціне Трыгубовіч, спадару Вячаславу Вайткевічу, паважаным Юрасю Хадыку, Міхасю Ткачову, Валянціну Голубеву, Вінцуку Вячорку і ўсім тым, хто так ці інакш прычыніўся да гэтага выданьня. Разумею, што трэба было б напісаць новае, падрабязна і даўно. Але, на жаль, абставіны бываюць часам мацнейшыя за патрэбы. Дык няхай жа тады хоць незабытае старое нагадае яшчэ аб мінулым.” Далей...

8/10/2004 › Курапаты

 


Народны мэмарыял ў Курапатах (у чатырох мовах)

Курапаты - гэта сьвятыня беларускага народу, месца пакутніцтва, дзе расейска-камуністычныя акупанты зьнішчылі каля 250 тысячаў невінаватых людзей. Урочышча Курапаты пад Менскам - адно з многіх месцаў на тэрыторыі Беларусі, дзе забітыя і пахаваныя ахвяры расейскага тэрору 1917-41 гг. супраць нашага народу. Па маштабах злачынства і колькасьці ахвяраў Курапаты можна параўноўваць з Асьвенцымам і Бухэнвальдам. Далей...

29/9/2004 › Курапаты



Курапаты. Дзесяць гадоў пасьля

Зянон Пазьняк.
Калi я цяпер азiраюся на 10 гадоў назад, то не магу збавiцца ад вострага адчуваньня спрэсаванага часу. Якраз у гэтае 10-годдзе адбылiся ў нас падзеi, якiя фармуюць будучыню, выклiкаюць перамены асноў. Адной з такiх падзеяў, я лiчу, было адкрыцьцё праўды пра Курапаты. Далей...

29/10/1999 › Курапаты

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2024
П А С Ч П С Н
« Люты    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024