РПЦ на тэрыторыі Украіны (афіцыйны назоў – УПЦ МП) абвясьціла, што яе начальнік мітрапаліт Уладзімір Сабадан раптам захварэў. У сувязі зь нечаканай хваробай, РПЦ-УПЦ МП прызначыла сваім “местоблюстітелем” мітрапаліта Букавінскага Ануфрыя. І што на яго напала? Тав. Сабадан нёс службу на згаданым “местоблюстітельстве” з 1992 года, праявіў сябе як “надёжный кадр”. І вось раптам закашляў…
Памятаеце бацюшку РПЦ з Кіеўскай Лаўры, які трос крыжом, як маўзэрам і заклікаў душыць Украінскую рэвалюцыю? Зь ім адбываецца распаўсюджаная цяпер гісторыя – бег на доўгія дыстанцыі (як паведамляюць кіеўскія СМІ). Мяркуем, што бацюшка ўцякае з Украіны “без облаченія”.
Украінскі Патрыярхат зьвярнуўся да клірыкаў і вернікаў краіны з заклікам аб’ядноўвацца – Україна павінна мець сваю нацыянальную аўтакэфальную Праваслаўную Царкву. У Маскве паніка…
Сяргей Камароўскі