У адносінах да былога супрацоўніка УБОП і лідэра арганізацыі “Оплот” Яўгена Жыліна праваахоўчымі ворганамі ўзбуджана крымінальная вытворчасьць па некалькіх артыкулах, паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Арсэн Авакаў на сваёй старонцы ў Facebook.
Арсэн Авакаў. Дакладваю ўкраінскаму народу. У адносінах да Яўгена Жыліна, лідэра харкаўскай арганізацыі “Оплот” МУС Украіны ўзбудзіла крымінальны перасьлед па шэрагу артыкулаў КК. Утворана і накіравана ў Харкаў спэцыяльная сьледча-апэратыўная група.
17 студзеня аўтамабілям Аўтамайдана, якія традыцыйна пачыналі свае акцыі на Эўрапейскай плошчы, не давалі пакінуць цэнтар Харкава машыны зь георгіеўскімі стужкамі. Як аказалася пазьней, Аўтамайдан блакавалі прадстаўнікі грамадзкай арганізацыі “Оплот”, лідэр якой Яўген Жылін на прэс-канфэрэнцыі паабяцаў “разьнесьці Майдан на кавалачкі”.
24.02.2014
Пераклад з расейскай.
Назіраюцца апэратыўныя дзеяньні народнай улады па ідэнтыфікацыі, пошуку і адлову антыўкраінскіх злачынцаў: цітушак, снайпэраў, якія забівалі людзей, начальнікаў усіх узроўняў, якія аддавалі злачынныя загады.
Трэба зазначыць, што гэтая дзейнасьць пачалася з папярэдняга этапа яшчэ падчас актыўнай фазы рэвалюцыі. Творчая моладзь яшчэ ў студзені ўзламала інтэрнэт-інфармацыю МУС і выклала ў Сеціва ўсе прозьвішчы, пасады, службовыя і хатнія адрасы тых асобаў, якія аддавалі і выконвалі злачынныя загады. Людзі ўжо тады ведалі практычна ўсё. Патрыёты таксама (пры актыўным удзеле журналістаў) складалі “апэратыўныя партрэтныя галерэі” януковіцкіх паліцаяў, эсэсаўцаў і цітушак. Многіх зь іх раскрылі яшчэ ў віры падзеяў. Цяпер насельніцтва і сьледчыя ворганы маюць шмат матэр’ялаў, а крымінальнікам цяжка пазьбегнуць адказнасьці і пакараньня. Многія зь іх ужо ўцякаюць у напрамку Расеі. Яны можа думаюць, што там іх будуць сустракаць з кветкамі? Дарэмна, іх кінуў і здаў нават іхны галоўны пахан, які й сам хаваецца недзе на баржы пад расейскім трыкалёрам у Севастопальскай бухце.
Рэвалюцыйныя патрулі ў Кіеве і іншых паселішчах Украіны маюць шмат працы з абаронай палацаў і рэзыдэнцый януковіцкіх злачынцаў ад раз’юшанага народа. Народная ўлада заяўляе, што не дапусьціць стыхійных пакараньняў. Канфіскацыі будуць праводзіцца праз суд.
Янка Базыль