З самага пачатку рэвалюцыйных падзеяў на Украіне расейскія СМІ “самоотвержденно выполнялі долг перед московскім отечеством” – хлусілі, перакручвалі факты, гадзілі ў галовы “дорогіх россіян”. Некалькі разоў іх за гэта прыпуталі і патрэсьлі за грудкі ўкраінцы на Майдане і ў іншых месцах. Па фізіяноміях маскоўскай журналісцкай публікі выразна было бачна, як разьвіваюцца падзеі. Калі яны сьвяціліся задавальненьнем (а то й эйфарычнай радасьцю), гэта значыла, што януковіцкія эсэсаўцы пасьпяхова наступаюць, захапілі чарговую барыкаду, весела катуюць украінскіх патрыётаў. Калі на іхных тварах была пячатка разгубленасьці, гэта значыла, што ўкраінцы пайшлі ў контратаку, спалілі бранетэхніку ворага, павалілі чарговага леніна на правінцыі і г.д. Усім было зразумела, што журналісцкая мярзота з Масквы – гэта варожая Украіне публіка. І не сама сабой, а паводле свайго рэдакцыйнага заданьня. Калі з раніцы 21 лютага пачаўся агульны правал прамаскоўскага васальнага рэжыму, на іхныя фізіяноміі шкада было глядзець. Расейскія тэлеканалы паказвалі “картины бандеровских зверств” з адпаведнымі камэнтарамі: як узброеная моладзь пад нацыянальнымі сьцягамі езьдзіць на грузавіку па вуліцах Кіева, як у правінцыйным горадзе насельніцтва прымусіла ўкленчыць гарадзкога януковіцкага начальніка, як сяляне гоняць па палях цітушак, як усе ловяць зэка-Януковіча. Заўважна было, што з кожным выпускам навінаў расейскіх тэлеканалаў відэакадраў станавілася ўсё менш, а паказвалі ў асноўным “говоряшчіе головы”.
Раніца 23 лютага пачалася з чарговых рэпартажоў пра “зверствы” кшталту вызваленьня Ю. Цімашэнкі. І вось настала 11.00 па менскаму часу. Канал РТР скарэктаваў інфармацыйную тактыку і доўга распавядаў пра Сочы, дзе расейскія лыжнікі ўзялі золата. Потым паказалі, як януковіцкі міністар замежных справаў сядзіць з прэзыдэнтам ЗША Абамай. І… раптам упала заслона, на экране зьявіўся нейкі кінафільм з кінагероямі, і ніякіх “бандеровскіх зверств”. Маскоўскіх гэбельсаў раптам заткнула.
Гэбельсаўская маскальшчына правалілася на Украіне разам з маскоўскім супэркліентам і ягонай хунтай. З прастораў Расеі паступаюць зьвесткі аб тым, як “дорогіе россіяне” рэагуюць на выпускі навінаў і карцінкі пра дзеяньні рэвалюцыянэраў. Людзі гукаюць: малайцы, трэба даўно начальства на калені ставіць, банду разганяць! Мільёны расейцаў у розных рэгіёнах убачылі, як трэба ачышчаць свае гарады і паселішчы ад дзяржмафіі, якой павінна быць рэвалюцыйная справядлівасьць, як сілавыя структуры і іх начальнікі пераходзяць на бок народа. Тэлемярзотнікі ніяк не разьлічвалі на такі эфэкт сваёй гастрольнай дзейнасьці пасярод рэвалюцыі. Не чакала гэтага і вышэйшае начальства ў Крамлі-Лубянцы. Можна ўявіць, як цяпер там бегаюць па калідорах, ляпаюць дзьвярмі кабінэтаў і крычаць адзін на аднаго: “Кто допустил! Как посмели! Всех разжаловать!..” Эх, няма з намі незабыўнага Чарнамырдзіна. Гэты б выдаў сваю непаўторную сэнтэнцыю: “Хотели как лучше, а получилось как всегда…”
Валеры Буйвал