Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Віталь Портнікаў: Пуцін і футбол

Расейскаму кіраўніцтву пагражае небясьпека крымінальнага перасьледу на Захадзе, інакш Пуцін не рэагаваў бы так нэрвова на карупцыйную сытуацыю ў ФІФА. Далей...

7/6/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Фэльетон часу: Шчырыя фармулёўкі

Гэтым разам мы ацанілі адкрытасьць, празрыстасьць, шчырасьць і што там яшчэ ў маналогу генсека «партыі Галіхвэ» (псэўда-БНФ) для Радыё Рацыя. Маналог называецца па-ленінску проста – “Чаму Партыя БНФ падтрымала кандыдатуру Таццяны Караткевіч?” Далей...

7/6/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Руская «дэмакратыя» вяшчае

Яны доўга езьдзілі ў Беларусь стараліся вучыць нас “расейскай дэмакратыі”. Да іх езьдзілі вучыцца і па “фінансавыя ўліваньні” вінцучкі і лебедько. Яны ўрэшце рэшт ішлі ў крамлёўскую ўладу “служыць інтарэсам Расеі” (адкуль, пакарыстаўшыся імі, крамлёўцы-лубянцы вытурвалі іх). Яны называлі сябе “спадчыньнікамі дзекабрыстаў і Герцэна”. І вось яны раскрыліся. Далей...

2/6/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Запіскі расейскага “национал-предателя”

Расейскі студэнт Іван Кульнеў, які вучыцца ў Бэрліне і навучыўся глядзець на сьвет і думаць, як нармальныя людзі, прыяжджае на канікулы ў свой Варонеж. І вось як ён тое апісвае (падаем ўрыўкі): Далей...

2/6/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Барыс Акунін: Трызьненьне

Вядомы расейскі пісьменьнік Барыс Акунін (Чхарцішвілі) напісаў у сваім Фэйсбуку:

“Учора, пасьля перапынку ў некалькі месяцаў, вырашыў асьцярожна паглядзець расейскае ТБ. Назіраў інфармацыйны выпуск. Далей...

2/6/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Агляд замежнага друку (24.-27.05.2015)

Спаслалася і напісала

24 траўня 2015 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала зь Беларусі. Журналістка Малгажата Выжыкоўска спаслалася на Радыё Свабода і паведаміла пра кандыдатаў на наступныя прэзыдэнцкія выбары, якія “будуць канкурэнтамі Лукашэнкі”: пра Калякіна, Гайдукевіча, Лябедзьку. А Някляева яна камэнтавала так: “яго найбольш падтрымліваюць апазыцыйныя палітыкі”. Далей...

2/6/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Суркоў датычны да падрыхтоўкі правакацый у Адэсе

Дарадца Прэзыдэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў датычны да падрыхтоўкі крымінальнымі групоўкамі правакацый і тэрактаў у Адэсе на гадавіну трагедыі 2 траўня 2014 г. Пра гэта заявіў старшыня Службы бясьпекі Украіны Валянцін Налівайчанка на брыфінгу ў рамках міжнароднай канфэрэнцыі “Абарона дэмакратычных каштоўнасьцяў і захаваньне правоў чалавека ў дзейнасьці спэцслужбаў”, перадае карэспандэнт РБК-Україна. Далей...

2/6/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Расея заўсёды здраджвае сваім жаўнерам

Мы з такім зьдзіўленьнем назіраем, як Расейская дзяржава адракаецца ад сваіх жаўнераў, захопленых на тэрыторыі Украіны, нібыта калісьці раней яно было інакш. Расея мае два асноўныя прынцыпы адносінаў да палонных: сорам і агіда. Далей...

2/6/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ШТО АДБЫВАЕЦЦА І ШТО МОЖА БЫЦЬ

Лічу, што разуменьне таго, што стаіць за гэтымі пытаньнямі вельмі, важным. Яно дае магчымасьць ставіць задачы дзеля будучыні.

СЬВЕТ
Сьвет уступае ў новы сістэмны крызіс фінансавы, эканамічны, энэргетычны. Называюць розныя лакальныя прычыны крызісу (які пачаўся ў 2008 годзе) ад правалу амэрыканскай іпатэкі да выемкі даляравай масы з банкаў ЗША і канцэнтрацыя яе ў іншым месцы (пра што кіраўнік фэдэральнай фінансавай сістэмы ЗША некалі сказаў, што “яны памыліліся”). Далей...

29/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Вось і ўся розьніца

Народны дэпутат ад Блока Пятра Парашэнкі Мустафа Наем напісаў у сваім Фэйсбуку:

“Адчуйце розьніцу. Надзея Саўчанка, якую пры нявысьветленых абставінах выкралі ў палон расейцы, была абрана народным дэпутатам Украіны, атрымала дыпстатус і стала прадстаўніком краіны ў Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы, і цяпер яе вызваленьня патрабуе ўся сусьветная супольнасьць. Далей...

29/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


“Выполняем функцию подставных структур…”

Райкам “пайшоў у партызаны”… Хаця хутчэй не райкам, а старшыня райкама, тав. С. Калякін. Для людзей, здольных на думаньне, няма ілюзій наконт новай назвы кампартыі, якую ўзначальвае згаданы таварыш, — “Справедливый мир”. Далей...

29/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Віталь Портнікаў: Розныя інтарэсы ў Рызе

Эўразьвяз выступіў з ініцыятывай утварэньня такой праграмы, якая выглядала як выпрацоўка новай мадэлі суседства Эўразьвязу з краінамі, што апынуліся на межах аб’яднаньня пасьля ягонага беспрэцэдэнтнага пашырэньня. Далей...

29/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Дзьве фігуркі

Беларусам, якія апынуліся ва Украіне ў гэтыя травеньскія дні, давялося наслухацца рознага. Як толькі ўкраінцы даведваліся, што маюць дачыненьне з паўночнымі суседзямі зь Менску або Гомеля, твары многіх зь іх набывалі выраз суровасьці. Далей...

29/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


«Усе на выбары, якіх няма!»

25 траўня белрэдакцыя Радыё Свабода ў чарговы раз піярыла генсека «Галіхфэ» (псэўда-БНФ) тав. А. Янукевіча, а таксама таварышаў С. Калякіна і А. Лебедько. У тытул піяра была выведзена сэнтэнцыя ад «Галіхвэ», цытуем: Далей...

29/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


У Менску парад прымаў НКВД

sunievic-2-32-of07w.jpg Эўропа такога ня бачыла даўно. А можа й ніколі ня бачыла. Такое прынята ў асноўным у Афрыцы і ў Лацінскай Амэрыцы. Спрацоўвае посткаланіяльны сіндром. Напяльваючы на сябе ўніформы і знакі ўзору былых гаспадароў-каланізатараў, посткаланіяльныя нуворышы імкнуцца насьледваць іх і дэманструюць, што яны цяпер роўныя былым каланізатарам. Далей...

19/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Агляд замежнага друку (15.05.2015)

Так будзе

Аўстрыйская газэта “Der Standard” напісала, што былы дыктатар Чада Хісэн Хабрэ пойдзе пад суд. Яго абвінавачваюць у ваенных злачынствах, катаваньнях і забойствах. Хабрэ захапіў уладу ў 1982 г. і быў скінуты ў 1990 г. З тае пары ён жыў у Сэнэгале. І вось на патрабаваньне Афрыканскага саюзу яго будзе судзіць сэнэгальскі трыбунал. Далей...

19/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Чарговая здрада радзіме, якая падпадае пад дзеяньне Крымінальнага кодэксу

СМІ паведамілі пра чарговы акт антыдзяржаўнай дзейнасьці акупанцкага рэжыму, што існуе ў Беларусі. У бліжэйшай будучыні мінабароны рэжыму Рэспублікі Беларусь мае намер падпісаць з мінабароны РФ “дамову аб абмене дзяржаўнымі сакрэтамі ў ваеннай сфэры”. СМІ цытуюць пастанову Савета міністраў №408: Далей...

19/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Гэбізм ў Маскве і Менску прадэманстраваў дзень 9-га траўня як сьвята вайны, агрэсіі і нянавісьці

Травеньскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

10 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, – “Імпэрыя зла павінна быць разбурана”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі.

Было зазначана, што ў імпэрскай Расеі адбываюцца таталітарныя па сутнасьці працэсы мілітарызацыі грамадзтва, беспрэцэдэнтныя па маштабах. 70-я ўгодкі заканчэньня ІІ Сусьветнай вайны ў Эўропе былі выкарыстаны Крамлём не дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў і герояў, а для напампоўваньня расейскага грамадзтва ідэямі вайны, агрэсіі, рэваншу і чалавеканенавісьніцтва. У наяўнасьці імклівы працэс дэгуманізацыі расейскага грамадзтва, што ёсьць вельмі небясьпечным для міру. Крэмль рыхтуе грамадзтва да вялікай вайны. Далей...

13/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Імпэрыя зла павінна быць разбурана

Выступ
на травеньскім 2015 г. Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне

. Падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі цягам апошняга году, паказваюць у каторы раз, як важна ствараць і рыхтаваць асяроддзе аднадумцаў у грамадзтве, на якіх можна было б абаперціся разумным і актыўным людзям і змагарам у час перамен. Далей...

12/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ.

Беларускім дабраахвотнікам
ваярам за вольную Украіну
супраць расейскай агрэсіі

Дарагія сябры, вітаю Вас на фронце барацьбы за волю і незалежнасьць Украіны! Ваша справа ганаровая, справядлівая і шляхетная. Шляхетная, бо трэба дапамагаць братам у бядзе, і калі вайна, то не шкадуючы жыцьця свайго. Далей...

7/5/2015 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2026
П А С Ч П С Н
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2026