Дарадца Прэзыдэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў датычны да падрыхтоўкі крымінальнымі групоўкамі правакацый і тэрактаў у Адэсе на гадавіну трагедыі 2 траўня 2014 г. Пра гэта заявіў старшыня Службы бясьпекі Украіны Валянцін Налівайчанка на брыфінгу ў рамках міжнароднай канфэрэнцыі “Абарона дэмакратычных каштоўнасьцяў і захаваньне правоў чалавека ў дзейнасьці спэцслужбаў”, перадае карэспандэнт РБК-Україна.
“Мы пацьвярджаем, што ў Адэскай вобласьці пасьля затрыманьня больш як 50 чалавек, якія планавалі на 2 траўня ўжо гэтага году правакацыі пад гадавіну трагедыі, якая адбылася ў Адэсе год таму, усе сэпаратысты, дывэрсійныя групы, зброя, выбухоўка, два кілеры… – гэтая арганізацыя выразна намі задакумэнтаваная… Мы маем пераканаўчыя сьведчаньні, што каардынавалася дзейнасьць гэтага сэпаратысцкага крымінальнага прытону памочнікам – грамадзянінам Расеі, пра якога мы згадвалі (дарадца Прэзыдэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў, — рэд.), якія цяпер мае яшчэ адно прозьвішча – Ілан Арзэнка. Пра гэта таксама заяўляем, бо праз публічнасьць павінны быць спыненыя крамлёўскія паліттэхнолагі, супрацоўнікі адміністрацыі , інспіраванае нанясеньне шкоды нашай нацыянальнай бясьпецы. Тое, што мы дакумэнтальна рассьледуем таксама і ягоную дзейнасьць, — гэта надзвычай важна для нас”, — сказаў Налівайчанка.
27.05.2015 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://www.rbc.ua/rus/news/sovetnik-prezidenta-rf-prichasten-podgotovke-1432720879.html