“Выполняем функцию подставных структур…”

29 мая 2015 г.

Навіны

Райкам “пайшоў у партызаны”… Хаця хутчэй не райкам, а старшыня райкама, тав. С. Калякін. Для людзей, здольных на думаньне, няма ілюзій наконт новай назвы кампартыі, якую ўзначальвае згаданы таварыш, — “Справедливый мир”. А канторскі, акупанцкамоўны рэсурс “Белорусский партизан” як заўсёды робіць выгляд, што публікуе опус сапраўднага беларускага палітыка. Але ўсе ўжо да гэтага прызвычаяліся.

Тым больш, што гэтым разам пачытаць генсека тав. Калякіна надзвычай цікава. З розных прычын, але галоўным аспэктам ўсё ж зьяўляецца азнаямленьне з класічнай схаластыкай думаньня і фальшам паводзінаў гэтых публічных фігур і іхніх структур. Чытаць сапраўды цікава. Рэкамэндуем і цытуем самае яркае:

“Все понимают, что выборов нет. Но являться политической партией и не участвовать в выборах означает, что ты перестаешь быть политической силой, которая борется за власть. К кампании в любом случае будет приковано внимание, поэтому надо использовать ее, чтобы продвигать позитивную альтернативу”

В то же время у противников участия в выборах есть свои аргументы:

Крыніца: http://www.belaruspartisan.org/politic/305100/

Дык гэта ж проста “ленінская галава”! Якая шчырасьць, празрыстасьць і што там яшчэ! Вось прыйдзе такая “альтэрнатыва” да ўлады ў Беларусі і мы зажывем! А калі сур’ёзна, то шырокія народныя масы і палітычныя аналітыкі электаральных працэсаў заўважылі, што гэтым разам неяк нягегла, квола і лядашча (“без большевістского огонька”) варушыцца падстаўная псэўдаапазыцыйная публіка з сваімі лёзунгамі “Усе на выбары”. Падыгрываць акупацыйнаму рэжыму і Маскве – гэта ўсё справа ня толькі грошай і адсутнасьці комплексаў. Мабыць, патрэбнае таксама й натхненьне. Да таго ж яны разумеюць, што стомленыя іхнай хлусьлівай балбатнёй, беларусы могуць па псэўдаапазыцыйнай шапцы надаваць і пагнаць падстаўных перад сабой.

Сяргей Камароўскі