Запіскі расейскага “национал-предателя”

1 июня 2015 г.

Навіны

Расейскі студэнт Іван Кульнеў, які вучыцца ў Бэрліне і навучыўся глядзець на сьвет і думаць, як нармальныя людзі, прыяжджае на канікулы ў свой Варонеж. І вось як ён тое апісвае (падаем ўрыўкі):

На стэндах вясковай бібліятэкі дзіцячыя малюнкі, на якіх паказана ў асноўным парадная вайна…

Увесь яе выгляд гаворыць пра многае. Мне здаецца, што яе доўга і старанна выкоўвалі ў лабараторыі марксізма-ленінізма-сталінізма, потым перакоўвалі ў праваслаўе, урачыста пасьвячалі ў пуцінізм. У паслухмяны рэжыму зомбі. Такіх мільёны. Гэта якраз той сьвяты рускі НАРОД, якому заўсёды вельмі падабаецца, калі сатрапы, што стаяць над ім, б’юць яго пугай, выбіваюць зубы, лупяць скуру. Б’е – значыць любіць.

На карцінцы паказаны ў дзіўнай позе прэзыдэнт Парашэнка, балазе без рагоў і капытоў.

Жанчына за сталом справа, якая мела прыгожыя рускія рысы твару, апусьціла голаў. Я, агаломшаны падзеяй, пасьля кароткай паўзы паспрабаваў у разгубленасьці завязаць зь ёю размову.

У гэты момант я, урэшце, зразумеў, што гэта ВЕРА! Гэта імпэтная жалябаўская ВЕРА, якая гатова нават пры зьнешнім спакоі разбурыць і зьнішчыць. Вера ня мае патрэбы ў лагічным тлумачэньні, у аргумантах, у ведах. Чым прасьцей вера, чым больш прымітыўныя яе догмы, тым яна мацней і небясьпечней. Кожнаму рацыё наканавана разьбіцца аб яе.

Рацыянальнасьць – штука складаная, дзе трэба шмат думаць, рэфлексаваць, бясконца задаваць пытаньні, крытычна думаць, аналізаваць. А вера, ахутаная ў гераічныя міфы, якія надаюць ёй адмысловы слодыч, простая і зразумелая. Для сапраўдных вернікаў сьвет заўсёды чорна-белы: СЯБРА – ВОРАГ, СВОЙ – ЧУЖЫ, ЧОРНЫ – БЕЛЫ, НАШ – НЯНАШ. Абвінавачваць гэтых людзей? Абвінавачваць ахопленых глыбокай верай? У чым? Не спрачайся зь вернікамі! – пераконваў мяне знаёмы немец перад паездкай. Даражэй будзе. Вельмі шанаваная і любімая мной прафэсарка ў Гумбальдтаўскім унівэрсітэце за некалькі дзён да паездкі ў Расею размаўляла са мной пра тое, як жахліва і трагічна тое, што адбываецца зараз у Расеі і на прыканцы неяк сьціпла і разгублена зазначыла:

Разумеючы, што далейшая размова ня мае сэнсу, я прашу дазволу сфатаграфаваць стэнды з кнігамі.

У гэты момант маладая дзяўчына, якая дагэтуль ціха сядзела каля каталога, раптам ускочыла і незаўважна мышкай праляцела да выйсьця. З калідора чуецца выразна па літарах сказаная фраза:

Гэтая лексіка мне добра вядомая паводле газэт трыццатых гадоў, зь якімі давялося шмат працаваць. Усе гэтыя шпіёны, вырадкі, здраднікі не засталіся ў цвілай газэтнай паперы 1930-х гадоў і не пыляцца ў архіўных справах бязьвінна забітых, яны зноўку выскачылі адтуль і трывала пасяліліся ў душах і галовах мільёнаў.

Мне становіцца зразумелым, што трэба сыходзіць і як мага хутчэй. Калі гэтая таварыш-жанчына ў прыпадку шпіёнаманіі сапраўды паклікае прадстаўнікоў леваахоўных ворганаў і іншых сумежных зь імі структураў, то мяне спаляць на вогнішчы проста перад клюбам пад адабральныя воплескі разбэшчанага народа. Я выходжу зь дзьвярэй бібліятэкі. Яна крычыць мне наўздагон: ПШОЛ ВОН!!! ПРЭЧ З НАШАГА ПАСЁЛКУ!!! ПРЭЧ! Гняўлівае ПРЭЭЭЭЭЭЭЧ б’е па калідоры і працяглым рэхам разносіцца па сьценах старога ДК.

Я вылятаю з клюба. Ля ўвахода п’яны дэградант: Цыгарэта будзе? Цяпер я прыгадваю гэта, як тэатр, але тады мяне ахапіла нейкае благое пачуцце. Гэта быў BRUCH (разрыў) з чарнасоценнай радзімай, што патанула ў імпэрскім брудзе, паварот канчатковы і поўны.

Можа і сапраўды “нацыянал-здраднік”? Бо Радзіма ж абула, апранула, накарміла і навучыла, дала самую лепшую ў сьвеце адукацыю, зь якой мне, праўда, даводзіцца перавучвацца. У галаве сумесь: крыўда зьмешваецца са злосьцю. Але не магу я любіць радзіму з заплюшчанымі вачыма!!!

Вось, станцыя “Трэсьвяцкая”, пасёлак Воля. Канец лютага 2015 года. Цяпер гэта тое месца, адкуль я “ПРЭЧ!” можа і назаўжды…

Я мяняю квіткі ў касе, прашу прабачэньня ў бацькоў і зьязджаю. Мне брыдка ўсё гэта. У Маскве, марнуючы час, з самай раніцы шпацырую па горадзе, іду ў бок Крамля. …

Падыходжу да Бібліятэкі імя Леніна – ГАЛОЎНАЙ БІБЛІЯТЭКІ КРАІНЫ! Мне трэба любым коштам для пасьпяховага напісаньня дысэртацыі скапіраваць кнігу нацыянал-здрадніка і ворага народа І. Далуцкага. Ягоныя падручнікі па гісторыі сёньня лічацца “антырасейскімі” і “непатрыятычнымі”. Яны, зразумела, не перавыдаюцца. Знайсьці іх цяжка ў Нямеччыне, замовіць праз сеціва не атрымліваецца. У варонежскай біблітэцы была толькі першая частка.

Заходжу ў галоўную бібліятэку КРАІНЫ! І бачу скрыпучыя падлогі, паўразьбіты паркет, каталогі з гутэнбэргаўскага часу, якія у рабочым стане, а не музэйны экспанат. Выстава макулатуры ўсялякіх Дугіных, Праханавых і цалкам прыязны і гатовы дапамагчы пэрсанал – рэшткі недабітых савецкіх акулярыкаў-інтэлігентаў, ворагаў нашай ВЯЛІКАЙ нацыі. У адной з заляў выстава, зразумела, пра Вялікую Айчынную вайну. Як заўжды, з кулямётамі і танкамі, героямі і антыгероямі, з пафаснымі плакатамі. Тут я разумею, што ўсё яшчэ больш сур’ёзна, чым я думаў. У Варонежы можна было сьпісаць на правінцыйнасьць. Калі тут, у галоўнай бібліятэцы КРАІНЫ, у навуковай установе такое, то ў такім грамадзтве выразна нешта ня так…

Увечары саджуся на варшаўскі цягнік і еду прэч на Захад… Пытаньні, якія шмат гадоў сябе задаю: як, калі і чым усё гэтае скончыцца? Задаю іх выкладчыку ва ўнівэрсітэце.

Ён глыбака ўздыхае і спакойна кажа:

Іван Кульнеў гісторык і славіст, Бэрлін

Пераклад з расейскай: https://pieramoha.org/artykuly/zapiski-rasiejskaha-nacional-priedatielia
Крыніца: http://www.theinsider.ua/politics/552b8a0c49c50/#