25 траўня белрэдакцыя Радыё Свабода ў чарговы раз піярыла генсека «Галіхфэ» (псэўда-БНФ) тав. А. Янукевіча, а таксама таварышаў С. Калякіна і А. Лебедько. У тытул піяра была выведзена сэнтэнцыя ад «Галіхвэ», цытуем:
Янукевіч: “Сёньня заклікаць на Плошчу – гэта гапонаўшчына”.
Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/27035170.html
Адразу пасьля “сэнтэнцыі” белрэдакцыя напісала ад сябе:
“Ніхто з патэнцыйных удзельнікаў выбараў прэзыдэнта Беларусі не гатовы заклікаць людзей на пасьлявыбарчы пратэст”. (Канец цытаваньня).
Здавалася б, вось і добра. Пасьля таго, як згаданыя таварышы ў 2010 годзе звадзілі беларусаў спачатку на фальшывыя дыктатарскія “выбары”, а потым пад удар паліцэйшчыны на плошчу перад ЦВК, яны паразумнелі, мабыць.
Але давайце разьбярэмся. “Паразумнеўшыя” разумеюць, што выбараў пад дыктатурай няма. Але яны (“дзіўным” чынам) усяроўна заклікаюць “ісьці на выбары”, запісваюцца ў кандыдаты, ствараюць каманды, атрымліваюць грошы з захаду і ўсходу на “справядлівыя выбары”. І яшчэ, белрэдакцыя РС вынесла з размовы з таварышамі адно абагульненьне. Усе яны “не гатовыя заклікаць людзей на пасьлявыбарчы пратэст”. Гэта значыць, што ўжо цяпер таварышы ведаюць, што “выбары” будуць фальшывыя і пасьлявыбарчы пратэст абавязкава будзе нечым лагічным. Але на пратэст яны “не гатовыя”.
Сапраўдныя патрыятычныя палітыкі адмовіліся б ужо цяпер ад удзелу ў фальшывым шоў дыктатуры. Але, калі палітыкі несапраўдныя і небеларускія, а падстаўныя і падрэжымныя, то як патрабаваць ад іх такіх дзеяньняў? Функцыя ў іх зусім іншая.
Павел Гулевіч