Народны дэпутат ад Блока Пятра Парашэнкі Мустафа Наем напісаў у сваім Фэйсбуку:
“Адчуйце розьніцу. Надзея Саўчанка, якую пры нявысьветленых абставінах выкралі ў палон расейцы, была абрана народным дэпутатам Украіны, атрымала дыпстатус і стала прадстаўніком краіны ў Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы, і цяпер яе вызваленьня патрабуе ўся сусьветная супольнасьць. Між тым, расейскія дывэрсанты, што незаконна перакрочылі ўкраінскую мяжу і патрапілі ў палон падчас спэцапэрацыі, абвешчаны беспрацоўнымі расейскімі спэцназаўцамі”.
Па словах Наема, ён чакае, што ва Украіне апынуцца ўсе залатыя кадравыя рэзэрвы ГРУ. “Пры гэтым усе яны будуць ужо ў адстаўцы, і разьлічваць на абарону правоў расейскамоўнага насельніцтва з боку Крамля ім ня варта”, — дадаў Наем.
19.05.2015
Пераклад з расейскай.