Барыс Акунін: Трызьненьне

1 июня 2015 г.

Навіны

Вядомы расейскі пісьменьнік Барыс Акунін (Чхарцішвілі) напісаў у сваім Фэйсбуку:

“Учора, пасьля перапынку ў некалькі месяцаў, вырашыў асьцярожна паглядзець расейскае ТБ. Назіраў інфармацыйны выпуск.

Спачатку было шмат пра Украіну: Яна поўны банкрут; Яна ўсіх хоча надзьмуць, у тым ліку Захад; Аўтарытэтныя ўкраінскія экспэрты, пра якіх я ніколі ня чуў, асуджаюць палітыку Парашэнкі; Губэрнатарам Адэсы прызначаюць “Моню Саакашвілі” (такі жарт).

Потым была навіна пра Расею: Няўхільна расьце баездольнасьць расейскай арміі, праводзяцца манеўры, танкі страляюць, ракеты лётаюць, Шайгу рапартуе.

Далей, мабыць, пайшло б пра “хлебаробы Кубаншчыны засыпалі ў засекі Радзімы” і “нявесела простым амэрыканцам”, але я вырашыў, што досыць.

І, ведаеце, раптам падалося, што доўга гэтае трызьненьне працягвацца ня можа. Праміне ня так шмат часу, і мы будзем пытацца ў іх: «Рэбята», што гэта з вамі было?” – а яны будуць бэкаць, мэкаць і адводзіць вочы.

Сам зьдзівіўся, што прагляд тэленавінаў выклікаў у мяне не прадчуваньне апакаліпсіса, а зусім наадварот.

Мабыць, трэба часьцей глядзець.

Пераклад з расейскай. Крыніца: https://www.facebook.com/borisakunin/posts/484236265059725