СМІ паведамілі пра чарговы акт антыдзяржаўнай дзейнасьці акупанцкага рэжыму, што існуе ў Беларусі. У бліжэйшай будучыні мінабароны рэжыму Рэспублікі Беларусь мае намер падпісаць з мінабароны РФ “дамову аб абмене дзяржаўнымі сакрэтамі ў ваеннай сфэры”. СМІ цытуюць пастанову Савета міністраў №408:
““Согласиться с предложением министерства обороны, согласованным с министерством иностранных дел, министерством юстиции, Комитетом государственной безопасности и Государственным секретариатом Совета безопасности Беларуси, о подписании договора между министерством обороны Беларуси и министерством обороны России о передаче государственных секретов Республики Беларусь и государственной тайны Российской Федерации при осуществлении двустороннего сотрудничества в военной сфере”.
Крыніца: http://www.interfax.by/news/belarus/1183981
Такім чынам, васальны прамаскоўскі рэжым Рэспублікі Беларусь зьдзяйсьняе чарговае антыдзяржаўнае злачынства, якое падрывае сувэрэнітэт нашай дзяржавы і робіць яе падпарадкаванай тэрыторыяй Расеі. Такія дамовы нельга заключаць у прынцыпе, але яны нясуць найбольшую небясьпеку пры заключэньні іх з агрэсіўнай суседняй краінай, якая вядзе ваенную агрэсію супраць братняй беларусам Украіны і пагражае агрэсіяй, захопам і зьнішчэньнем шэрагу іншых дэмакратычных краін.
Такія дзеяньні супярэчаць законам Беларусі і падпадаюць пад дзеяньне Крымінальнага кодэксу Беларусі як здрада радзіме. Усе падпісанты гэтай здрады падлягаюць адказнасьці па суду.
Алесь Хадасевіч