Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ПАСЬЛЯ СПЭКТАКЛЯ

(Ліст да адраджэнцаў)

Закончыўся першы этап мерапрыемства ўлады пад назовам “Выбары ў палату”. Мы (нашая народная партыя КХП — БНФ) прысутнічалі ў гэтых падзеях у якасьці назіральнікаў за галасаваньнем. Прышло галасаваць на псэўдавыбары 25-30 адсоткаў выбаршчыкаў. Фальсіфікацыйныя камісіі завысілі яўку ў два-пяць разоў. Далей...

15/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Зашумелі нават у АГП

Жыхары сталічнага раёну Зялёны Луг памятаюць гэтую кандыдатку ад АГП на апошніх “выбарах”. Вольга Маёрава была на пікетах з паслухмяным сабачкам і сярод іншага абяцала, калі яе выберуць у “палатку”, арганізаваць прытулак для безгаспадарчых жывёл. Далей...

15/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Слава Рабіновіч: Расею чакае бюджэтны дэфолт

Бюджэтны дэфолт Пуціна і ягонай Арганізаванай Злачыннай Групоўкі.
“Грошай няма. Вы трымайцеся тут, здароўя і добрага настрою!”.

Нядаўна я напісаў пост пад назовам “Пэнсійны дэфолт Пуціна і ягонай АЗГ”, вось ён:
https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1165800476814598 Далей...

15/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Масква зьбірае сэпаратыстаў з усяго сьвету

Масква. У Маскве на прыканцы верасьня зьбяруцца сэпаратысты з усяго сьвету, каб на зьезьдзе, названым “Дыялог народаў”, узаемна падтрымаць свае прэтэнзіі на ўласную дзяржаву. Пра гэта напісала раніцай расейская агенцыя РБК. Акцыю праводзіць арганізацыя Расейскі антыглабалісцкі рух (АДР), якая, паводле РБК, функцыянуе дзякуючы крамлёўскім фондам. Далей...

15/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Новыя кнігі Зянона Пазьняка

У сярэдзіне жніўня зьявіліся дзьве новыя кнігі Зянона Пазьняка “Палын-палын…” (беларускі раман з часоў савецкай акупацыі) і “Незалежнасьць (да 25-годдзя Незалежнасьці Беларусі). Далей...

15/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: СЛОВА НА СЬМЕРЦЬ ЮРЫ ХАДЫКІ

11-га верасьня памёр Юры Віктаравіч Хадыка, які ад 1989 года быў адным з дзейных і вядамых намесьнікаў старшыні Беларускага Народнага Фронту. У апошнія гады ён жыў у Амэрыцы, не ўступаючы ў кантакт зь беларусамі. Але з інфармацыі ў друку мы даведаліся, што ён быў у ЗША і хварэў на цяжкую хваробу, ад якой і памёр на 79 годзе жыцьця. Далей...

13/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Правал выбарчага фарса і «разыначка»

Увечары 11 верасьня стала абсалютна зразумела, што насельніцтва нашай сталіцы праваліла арганізаваны рэжымам выбарчы фарс. Назіральнікі паведамляюць пра сумарную колькасьць грамадзян, якія прагаласавалі “датэрмінова” і ў дзень “асноўнага галасаваньня”. Іх прыкладна ад 25 да 30%. Нізкая яўка выбаршчыкаў назіралася ў гарадах і мястэчках па ўсёй краіне. Зараз ідзе апрацоўка паведамленьняў назіральнікаў, якія працавалі ў рэгіёнах. Далей...

13/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Фальсыфікацыя выбараў - гэта злачынства

10 верасьня каля беларускага кансуляту ў Нью-Ёрку адбыўся мітынг супроць фальсіфікацыйнай сістэмы выбараў у Беларусі. Глядзець тут:
www.youtube.com/watch?v=8hmO5P7-keg

12/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Усім фарсам фарс

Назіральнікі, якія падключыліся да сваёй справы на “выбарчых участках” у Менску, паведамляюць, што “такога нахабства і бессаромнасьці яшчэ не было”. Калі раней выбарчыя камісіі хаця б крыху “саромеліся”, то цяпер дзейнічаюць у адкрытую і з вырабленым цынізмам займаюцца падтасоўкамі і фальшаваньнем вынікаў. Пачалося фэнамэнальнае “папярэдняе галасаваньне”, пачаўся фарс… Далей...

11/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ГАРТУЕМ СІЛЫ

Паважаныя фронтаўцы, паважаныя сябры нашай народнай партыі. Мой зварот да Вас і да ўсіх беларусаў, якія разумеюць, што адбываецца ў дзяржаве.
Выбараў няма. Рэжым стварыў сістэму фальсіфікацыі выбараў для падтрыманьня нязьменнасьці сваёй улады. Дзеля імітацыі выбараў яму патрэбныя выбаршчыкі на выбарчых участках, каб засланіць імі сваё фальшэрства. Далей...

10/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Рэжым фальсіфікуе, журспэцы хлусяць

Па ўсёй краіне разгарнуўся першы акт электаральнага спэктаклю рэжысуры антыбеларускага рэжыму – “папярэдняе галасаваньне”. Прафэсіяналы ад журналістыкі (сапраўдныя дэмакратычныя журналісты) дзейнічалі б наступным чынам. Яны б пайшлі па выбарчых участках па ўсёй краіне, рабілі б відэа- , фота- і аўдыёзапісы таго, што адбываецца. Размаўлялі б людзьмі, назіральнікамі, фіксавалі б скандальныя і кур’ёзныя факты. Рабілі б першыя высновы. Далей...

10/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Блазен як новы стэрэатып “барцуна за дэмакратыю”

Такое раней было больш характэрна для расейскага палітцырку. У маскоўскай традыцыі здаўна існуе традыцыя “чудить-рядить”, “чудить без баяна”, “отрываться на публике”. Жырыноўскі, напрыклад, на сваім блазенстве зрабіў бліскучую паліткар’еру, у 1991 годзе пад свае дэманстрацыйныя выбрыкі нават набраў на выбарах 11 мільёнаў галасоў па ўсёй РФ (!). Непатапляльны “шут гарохавы” існуе ўжо чвэрць стагоддзя і не зьбіраецца на пэнсію. У Расеі гэта ўсё адпрацавана. Далей...

10/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Анэкдот дня: Галасуйце за «напарстачніка» з псэўда-апазыцыі!

Гэтым разам зноў павесялілі народ комікі з псэўда-БНФ. Аказваецца, у іх ёсьць і свой “амэрыканец”. Ну, тады перамога над лукашызмам непазьбежная. Трэба толькі “на выбары” схадзіць і згуляць з рэжымам у напарсткі. Памятаеце гэтую крымінальніцкую гульню часоў раньняга постсаўка? Памятаеце, хто там заўсёды выйграваў? Ну дык схадзіце “на выбары” і “прагаласуйце”. Комікі вынайшлі спосаб эфэктыўнага змаганьня з рэжымам, яны абавязкава перайграюць яго. Пра гэта і напісана ў кур’ёзным паведамленьні ад палітнапарстачнікаў, ім не прывыкаць. Цытата:

Кандидат от БНФ Юрась Зянкович: Я имею амбиции возглавить Беларусь Далей...

10/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ

Дарагія землякі, фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую Вас зь вялікім гістарычным сьвятам — Днём Беларускай Вайсковай Славы — 502-й гадавінай перамогі нашага слаўнага ліцьвінскага войска над маскоўскім агрэсарам пад Воршай. Далей...

8/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Шкоты за незалежнасьць

Падчас галасаваньня аб Брэксіце 23 чэрвеня 52% брытанскіх выбаршчыкаў выказаліся за выйсьце з Эўразьвязу. А вось у Шатляндыі 62% галасавалі за тое, каб застацца ў Эўразьвязе. Кіраўнік шатляндскага ўраду Нікола Старджэн, такім чынам, імкнецца да новага рэфэрэндума аб незалежнасьці. Далей...

5/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


РПЦ масавага зьнішчэньня

Вох, і хваткі Сева! Акупавалі Крым? Чаплін адразу пачаў разьвіваць багаслоўе вайны. Ёсьць наўпроставыя ўказаньні Бога ўзбройвацца, заявіў ён на прыканцы красавіка 2014 года ў эфіры “Эха Москвы”. “Для хрысьціяніна лепш памерці, чымсьці аддаць на блюзьнерства свае сьвятыні. Лепш пайсьці на вайну, чымсьці даць магчымасьць камусьці пазбавіць сваіх бліжніх, твой народ сьвятыняў і ісьцінай веры”. Далей...

5/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Вугорцы супраць масавай іміграцыі

Прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан назваў іміграцыю “атрутай”, а ўсіх уцекачоў – рызыкай для бясьпекі. “Вугоршчыне ня трэба ніводнага мігранта, каб функцыянавала эканоміка”, — заявіў ён у аўторак на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з фэдэральным канцлерам Аўстрыі Хрысьціянам Кэрнам. Таму гэтай краіне не патрэбна сумесная іміграцыйная палітыка Эўропы. Далей...

5/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Віктар Шандаровіч: Крымінальнік з кадраў Пуціна

Мы наогул пра яго даўно забыліся. Міхаіл Бабіч – кадравы рэзэрв Пуціна. Слухайце, блакітныя гады далёкія, 90-я гады. Віцэ-прэзыдэнт “Росмясмолторга”. Сьледчы камітэт абвінаваціў кампанію ў тым, што яна прысабечыла 2 млрд рублёў. Бабіч пасьпеў саскочыць на працу ў фэдэральнае агенцтва. Пасадзілі іншага за крадзёж. Далей...

5/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Наркадзяржава Чавэса-Мадуры

Палітычны і эканамічны крызіс у Вэнэсуэле выклікае ўцёкі сьведкаў, якія ў сваю чаргу падмацоўваюць сьледчыя дзеяньні, што вядуцца ў Злучаных Штатах. Далей...

5/9/2016 › Навіны

Камэнтаваць


ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. СЬВЯТА Ў МЕНСКУ

fe61.jpeg

25 Жніўня, у Менску адзначалі найвялікшае сьвята — Дзень Незалежнасьці — 25-ю гадавіну суверэннай Рэспублікі Беларусь.

У цяперашняй рэжымнай Беларусі гэта быў будні працоўны дзень. Але ў вольнай краіне ён стане сьвяточным выходным днём. Далей...

26/8/2016 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2026
П А С Ч П С Н
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2026