Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РПЦ масавага зьнішчэньня

Вох, і хваткі Сева! Акупавалі Крым? Чаплін адразу пачаў разьвіваць багаслоўе вайны. Ёсьць наўпроставыя ўказаньні Бога ўзбройвацца, заявіў ён на прыканцы красавіка 2014 года ў эфіры “Эха Москвы”. “Для хрысьціяніна лепш памерці, чымсьці аддаць на блюзьнерства свае сьвятыні. Лепш пайсьці на вайну, чымсьці даць магчымасьць камусьці пазбавіць сваіх бліжніх, твой народ сьвятыняў і ісьцінай веры”.

Гундзяеў абазваў гуманізм глабальнай ерасьсю чалавекапаклоньніцтва? Чаплін паслужліва разьвівае думку боса:”А я мяркую, што гуманізм – гэта сатанізм. Я мяркую, што ўсе гэтыя нараканьні на тое, што ніхто не павінен пазбаўляцца жыцьця, — гэта наўпрост антыхрысьціянскі і сатанінскі сьветапогляд”. Разьвівае, зазначым, на тым жа “Эху”.

Колькасьць палітзьняволеных расьце з кожным днём? Чаплін сьпяшаецца забясьпечыць любімую ўладу багаслоўем рэпрэсій: “Пятая калона – гэта тыя, хто спрабуе хрысьціянства ўбудаваць ў антыхрысьціянскі… гуманістычны парадак”, хто служыць інтарэсам Захаду, не жадае зьліцца ў адзіным парыве з уладай і народам. Такія заслугоўваюць зьнішчэньня – як павучэньне іншым. Калі іх зараз ня зьнішчыць, заўтра яны, як бальшавікі, зьнішчаць краіну:

“Дык вось, глядзіце, нават Бог, калі мы чытаем Стары Запавет, калі мы чытаем Апакаліпсіс, тобок Новы Запавет, наўпрост санкцыянаваў і санкцыянуе ў будучым зьнішчэньне вялікай колькасьці людзей як павучэньне для іншых”.

Блогасфэра абурана, Вэнэдыктаў адхіляе Чапліна ад эфіру, а Сева трыюмфуе. Ён зноўку мэдыя-зорка, абпляваў і ўскаламуціў “пакемонаў”: вунь як вішчаць, нядоўга ім засталося.

Царква як зброя масавага зьнішчэньня

У 2007 годзе Пуцін прыраўняў РПЦ да атамнай бомбы. “Традыцыйная канфэсія Расейскай Фэдэрацыі і ядзерны шчыт Расеі – тыя складнікі, якія ўмацоўваюць расейскую дзяржаўнасьць, ствараюць неабходныя перадумовы для забесьпячэньня ўнутранай і зьнешней бясьпекі краіны”.

Потым зьявіўся мем “атамнае праваслаўе”, а ў ХХС у хуткім часе адсьвяткавалі 60-годдзе ядзернага комплексу, каб урачыста ўсхваліць сьпевамі пуцінскае багаслоўе “двух шчытоў”. Алексі ІІ падарыў фізікам-ядзершчыкам сьвятога абаронцу баегаловак: “… у Сарове, калысцы ядзернага збройнага комплекса, адноўлена ўсерасейская сьвятыня – першы ў сьвеце храм у імя прападобнага Сэрафіма Сароўскага. Дык няхай жа ён з гэтай пары будзе нябесным патронам ўсіх вас і ядзернага збройнага комплекса ў цэлым.

Віншуючы ўсіх вас са знамянальным юбілеем, узношу свае малітвы да Госпада і прападобнага Сэрафіма Сароўскага аб тым, каб давераная вам ядзерная зброя, якая ствараецца, заўсёды знаходзілася ў руках Божых і заставалася толькі зброяй стрымліваньня і адплаты”.

Падступная фармулёўка “толькі стрымліваньня і адплаты” апраўдвае любы ядзерны ўдар. Любы. Рыдзігер стварыў унівэрсальную багаслоўскую формулу зьнішчэньня чалаветва.

У 2012 годзе “на базе Успенскай Сароўскай пустыні і Расейскага Фэдэральнага ядзернага цэнтру па бласлаўленьню Сьвяцейшага Патрыярха Кірыла і з адабрэньня генэральнага дырэктара Дзяржкарпарацыі “Росатом” Кірыенкам быў стваронаы Сароўскі духоўна-навуковы цэнтр”. 70-годдзе ядзернага комплекса навука і царква адзначалі 1 жніўня 2016 года ў Сарове, дзе прайшоў круглы стол “Вера і навука – ўзаемадзеяньне на карысьць Расеі”. Царква вельмі патрэбная нам як узор высокай маральнай планкі, паўтаралі фізікі-ядзершчыкі.

“Мэфістофэль:

Зышліся ля ўлады ласыя,
Людзям рыхтуюць пастку.
Што блазан скажа ціха-ціха,
Мудрэц адкрые тое ліха”.

Праваслаўны талібан

Яшчэ раней, у 2002 годзе, айцец Глеб Якунін апублікаваў работу “Гістарычны шлях праваслаўнага талібанства”, да якой склаў эпіграф:

Твар працер патрыярхіі –
Выпер блік з партархіва.
Праваслаўны талібан
Заняў расейскі аўтабан.

Жадаючы “дапамагчы чытачу, мала знаёмаму з трагічнай гісторыяй царквы ХХ стагоддзя, разгледзець сапраўдны твар Маскоўскай патрыярхіі”, айцец Глеб сфармуляваў “сымвал веры” праваслаўнага талібана, у які ўвайшло “непрыняцьце дэмакратыі, дэмакратычных свабод, правоў чалавека і асабліва – свабоды сумленьня. На Архіярэйскім саборы РПЦ у жніўні 2000 года сьцьвердзілася крайнее непрыняцьце свабоды сумленьня: “Сьцьвярджэньне юрыдычнага прынцыпа свабоды сумленьня сьведчыць аб страце грамадзтвам рэлігійных мэтаў і каштоўнасьцяў, аб масавай апасатасіі і фактычнай індыфэрэнтнасьці да справы царквы і перамозе над грахом”.

“Багаслоўе рэпрэсій” Усевалада Чапліна разьвівае ідэі ня толькі архіярэйскіх сабораў, але і Сусьветных расейскіх народных сабораў, якія з 1993 года (!) абвяшчаюць ідэі агрэсіўнага нацыяналізма, манархізма, рэлігійнай перавагі, права “рускага народу на ўзьяднаньне”, а “праваслаўнай цывілізацыі” – на вядучую ролю ў сьвеце. А ў аснове ягонага казаньня аб масавым забойстве – палітычнае багаслоўе мітр. Іаана (Снычава) і Канстанціна Душэнава, Дугіна і Праханава, якое натхняе “анёлаў адплаты” з новай апрычніны на катаваньні і пакараньні сьмерцю, а Сарокіна і Пялевіна – на гратэскныя антыўтопіі.

Рэлігійная клавіятура

Царкоўныя спікеры прызвычаяліся прамаўляць ад імя Бога, маніпулюючы ім у сваіх інтарэсах. Існуе нейкая рэлігійная клавіятура. Дзяржава карыстаецца кнопкай “укл/выкл”. У спэктаклі Канстанціна Багамолава “Ідэальны муж” на пытаньне “А Бог ёсьць?” гучыць дакладны адказ: “Бог то ёсьць, то няма!” То ў нас ваяўнічы атэізм, то ня менш ваяўнічае праваслаўе. Кнопка пераключэньня – на рэлігійным чымаданчыку ў Крамлі.

Царква карыстаецца наборам кнопак “чего изволите”, альбо “бог на замову”. У асартымэнце “бог рускіх”, “бог вайны” і “бог рэпрэсій”, “бог перамогі” і “бог адплаты”, які карае за грахі адступніцтва ад “правільнай веры”, якую Чаплін і Ка вызначае прыналежнасьцю да РПЦ. Унутры царквы, аднак, таксама ёсьць ворагі: “Былі, між іншым, тыя сьвятары, якія захапіліся змаганьнем з савецкай уладай. Крытыка савецкай улады – гэта ня грэх. Але былі, так…” Іх, трэба разумець, за справу рэпрэсавалі, бо крытыкаваць уладу трэба пяшчотна, як гэта робіць Чаплін. Былі памылкі ў Сталіна, і нават у Пуціна былі, але абодва выправіліся і з часам інтуітыўна адчулі волю народу, тобок самога “бога рускіх”.

Вышэйшым аўтарытэтам для Чапліна зьяўляюцца “воля Бож’я і воля народа, якая павінна супасьці з воляй улады”. Адзінства Бога, улады і народа, тобок наўпроставае абагаўленьне лідэра і паслухмянай яму большасьці, — ідэя старая, але ў наш час яна гучыць як пераклад на рэлігійную мову савецкай формулы аб “адзінстве партыі і народа” – народа, абалваненага прапагандай і напалоханага рэпрэсіямі.

У той жа дзень, 15 жніўня, калі Чаплін натхнёна ўсхваляў песьнямі масавае зьнішчэньне людзей па воле народа-баганосца, выйшаў артыкул Андрэя Моўчана “Як памыляецца большасьць”, якая сваечасова нагадала аб асабістай прыродзе хрысьціянства.

“Хрысьціянства (а праваслаўе ўсё яшчэ лічыцца ягонымі герархамі хрысьціянствам) ставіць у вяршыню кута асобу, а не грамадзтва і адмаўляе як бязгрэшнасьць, так і абсалютнуюю мудрасьць і таго і другога. Але калі чалавек ва ўяўленьні хрысьціяніна яшчэ можа шляхам духоўнага намаганьня стаць лепшым і больш здольным да прыняцьця маральна слушных рашэньняў (і тое толькі ў дыялогу з Богам), то грамадзтва ў цэлым у прынцыпе ня ведае такога шляху. Біблія недвухсэнсоўна супрацьпастаўляе асабістыя рашэньні і рашэньні большасьці. Большасьць насяляе Садом і Гамору, рвецца назад у Эгіпет, стварае залатога цяльца, увесь час адхіляецца ад веры і Запавета, гоніць і праклінае прарокаў, урэшце патрабуе ўкрыжаваць Ісуса, а потым перасьледуе сьвятых пакутнікаў і цярпельцаў. Супрацьстаяць гэтай большасьці асобы – праайцы і прарокі, настаўнікі і прапаведнікі, сьвятыя і пакутнікі (якія ад большасьці прымаюць свае пакуты)”.

Апакаліпсіс

Пяць разоў падчас перадачы “Асабіста ваш” Чаплін заклікае слухачоў “пачытаць Апакаліпсіс”. Навошта чытаць? Сева сам апакаліпсіс. Слухайце і трымціце.

Як з хамскай самаўпэўненасьцю ён черававяшчае: “Бог сам знішчаў цэлыя народы – ведаем гэта з Старога Запавета, — ён будзе зьнішчаць сьмерцю вялізныя масы людзей, у тым ліку, дзяцей, жанчын, інвалідаў і гэтак далей, і мы пра гэта ведаем з Апакаліпсіса”.

Як з цынічнай лёгкасьцю адмаўляе каштоўнасьць зямнога жыцьця і ўсхваляе песьнямі жыцьцё загробнае. Забіваць, паводле Чапліна, трэба шмат, а жыць – мала. Доўгае жыцьцё – гэта гнюснасьць: “Але сказаць праўду, панове, гэта чалавекалюбная рэлігія, бо сапраўдныя багацьці ня тут, а па-за труной”.

Як сьцьвярджае абсалютную ўладу зла на зямлі і наканаванасьць для чалавецтва: “Усё жыцьцё чалавецтва будуць суправаджаць войны, абсалютна ўсю. І сытуацыя будзе станавіцца горш – пачытайце той жа Апакаліпсіс. Прагрэсу цывілізацыі няма. Ёсьць памнажэньне зла, гвалту…”

Як гэты ўзор сытай самазадаволенай расперазанасьці асуджае абывацеля: “… Бог можа наладзіць людзям шок, які раптам прымусіць іх выскачыць з сваіх абывацельскіх клетак і зусім па-іншаму прымусіць пачаць жыць. Пачытайце Апакаліпсіс…” Выгляд нахабнага ілжэпрарока наводзіць на думку, што менавіта ён мае патрэбу ў тым, “каб праз пачварны шок, самы балючы шок скінуць гэтую каросту самаўпэўненасьці жыцьцёвай”.

х х х

У гісторыі культуры Апакаліпсіс нярэдка натхняў людзей на масавы гвалт: ім апраўдваліся рэлігійныя войны, рэвалюцыйны гвалт у Францыі, Амэрыцы і Расеі, зьнішчэньне індзейцаў, пакараньні сьмерцю і самаспаленьні стараабрадцаў. У сваю чаргу, старазапаветныя войны служылі рэлігійным абгрунтаваньнем каланіяльнай экспансіі, імпэрскага тэрору, зьнішчэньня ерэтыкаў і іншаверцаў. Можна сказаць, што заключная кніга Бібліі прынесла шмат шкоды чалавецтву.

Але яна ж натхняла сярэднявечных містыкаў, а потым Бэньяна і Мільтана, паэтаў-мэтафізікаў і рамантыкаў на стварэньне ўзьнёслых вобразаў нябёсаў, усхваленьня песьнямі гармоніі чалавека і прыроды, любові і ўсёдараваньня. Канадзкі структураліст Нортрап Фрай лічыў Адкрыцьцё Яна Багаслова “граматыкай апакаліптычнай вобразнасьці”, якая вызначыла багацьце сусьветнай мастацкай сістэмы; Мільтан бачыў у гэтай кнізе ўвасабленьне жанру трагедыі; апакаліптычным называлі творчасьць Эдгара По і Гэнры Мэлвіла, Дыкэнса і Дастаеўскага, Кафкі і Бэкэта… Апакаліпсіс амбівалентны – у ім разбурэньне і пераўвасабленьне.

Праблеме гвалту ў Бібліі прысьвечаны тамы дасьледваньняў, у якіх жорсткасьць апраўдваюць і асуджаюць, лічаць гістарычна або па-мастацку абумоўленай, дасьледуюць крыніцы зла ў сьвеце, створаным ўсядобрым і ўсемагутным Богам (тэадыцэя)… Гэта вялікая праблема для многіх, але не для Чапліна.

Нямецкі філолаг Эрых Аўэрбах пісаў, што чалавек у Бібліі паказаны ў самым сваім высокім і самым нізкім. Пісаў ён пра гэта падчас Другой сусьветнай вайны ў Турцыі, куды эміграваў пасьля таго, як нацысты забаранілі яму выкладаць у Марбургскім унівэрсітэце, Аўэрбах сам жыў у біблейскую эпоху “самага нізкага і самага высокага”.

Калі Расея ўступіла ў новую “эпоху адкрыцьця”? Новага зла і новага супраціву? З першай чачэнскай або з другой? З “Норд-Оста”? З Беслана? З суда над выставай “Асьцяржна, рэлігія”? альбо над панк-малебнам? З працэса Хадаркоўскага або балотнікаў? Махнаткіна або Дадзіна? З расстрэла Эўрамайдана або акупацыі Крыма? З уварваньня ў Данбас або ў Сірыю? Чаплін з выклікам апраўдваў зфальсіфікаваныя працэсы супраць апазыцыі, мастакоў і пісьменьнікаў, сам заклікаў забараніць шкодныя кнігі, высылаць і саджаць людзей небясьпечнага вобразу думак, агрэсію называў сьвяшчэннай вайной і г.д. і т.п. Нагаварыў за гэтыя “біблейскія” гады на некалькі артыкулаў КК і лаву ў міжнародным трыбунале. Гэты шлях заканамерна прывёў да казаньня аб масавым забойстве.

Калі Бог стварыў чалавека паводле вобразу і падабенства свайго, то Чаплін стварыў бога паводле вобраза і падабенства Івана Жахлівага, Сталіна і “сьпелага” Пуціна. Зьляпіў бога з самага нізкага, што было ў гісторыі краіны і што так сугучна самаму нізкаму ў ягонай уласнай душы, якая прагне кровапраліцьця.

Інтуіцыя мне кажа, што душа Чапліна ня толькі прагне чужой крыві, але і падпарадкавана стыхіі самазьнішчэньня. Што пад бравурнай маскай хаваецца чалавек, які да агіды, да self-hate стаміўся ад самаго сябе, ад бясконцай хлусьні, у якой ён загруз. Адсюль, мабыць, і ягоны гімн сьмерці, пашыты з царкоўных штампаў, і страх перад доўгім бессэнсоўным жыцьцём. Стыхія самазьнішчэньня накрывае многіх і краіну ў цэлым. У стыхіі сьмерці свой склад – пераможны, пляцавы, жорсткі. Трагічны трыюмф.

Алена Волкава, Масква

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://graniru.org/blogs/free/entries/253826.html

5/9/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2016
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024