Бюджэтны дэфолт Пуціна і ягонай Арганізаванай Злачыннай Групоўкі. “Грошай няма. Вы трымайцеся тут, здароўя і добрага настрою!”.
Нядаўна я напісаў пост пад назовам “Пэнсійны дэфолт Пуціна і ягонай АЗГ”, вось ён: https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1165800476814598
Сёньня я напішу пра бюджтны дэфолт Пуціна і ягонай АЗГ, і гэты пост будзе простым. На працягу першай паловы 2016 года стала зразумела, што дзікі, абсалютна шалёны ваенна-мабілізацыйна-сілавы пуцінскі бюджэт Расеі пачаў генэрыраваць штомесячны дэфіцыт у плюс-мінус паўтрыльёна (!) рублёў у месяц (!!). Магчыма, для кагосьці такія лічбы і не выклікаюць мірганьня чырвонай лямпачкі ў вачах, але ў эканоміцы, якая ўпала з 2 да менш чым 1 трыльёна даляраў у штогадовым ВВП усяго за два гады, і працягвае падаць, штомесячны дэфіцыт бюджэта ў 7-9 мільярдаў даляраў (так-так, у месяц!) зьяўляецца дрэнным, вельмі дрэнным знакам. Асабліва ва ўмовах, калі тры незалежныя галіны ўлады ў Расеі зьнішчаны, Канстытуцыя, КК і правы прыватнай маёмасьці не выконваюцца, і ніхто ня ведае, што будзе ня толькі праз год, але і праз месяц. Эканоміка працягне свой абвал, падаткаабкладаемая база працягне катастрафічна зьніжацца, і дэфіцыт бюджэта будзе толькі расьці, як сьнежны ком.
Ключавыя словы ў першай палове 2016 года – “паўтрыльёна рублёў штомесячнага дэфіцыта”. Ключавыя наогул і ключавыя для гэтага артыкула. Чаму?
Па-першае, таму што я не прыпамінаю часоў, калі апошнім разам у пост-савецкай Расеі дзяржава перажывала бюджэтны дэфіцыт у паўтрыльёна рублёў у месяц. Можа быць, з ліку эканамістаў нехта падкажа?
Па-другое, зробім пошук на маёй старонцы ў Фэйсбуку на ключавое слова “паўтрыльёна”, Што ж мы знойдзем?
Мы ўбачым некалькі пастоў менавіта на гэтую тэму, пачынаючы з траўня 2016 года.
24 траўня 2016 года: https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1089141337813846 12 чэрвеня 2016 года: https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1100793616648618 23 чэрвеня 2016 года: https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1107464089314904 1 жніўня 2016 года: https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1132770073450972
Перачытаем зноўку гэтыя пасты і ўсьведамім маштаб: “паўтрыльёна рублёў штомесячнага дэфіцыта”. Я не кажу пра тое, што можа здарыцца. Я кажу пра тое, што абавязкава здарыцца. Учора, 9 верасьня 2016 года, намміністра фінансаў паведаміў, што ў адным толкі жніўні 2016 года з Рэзэрвовага фонду на пакрыцьцё дэфіцыту бюджэта зноў было выдаткавана 390 мільярдаў рублёў, і што аб’ём гэтага фонду за адзін толькі месяц скараціўся на 18,4%. І што Рэзэрвовы фонд будзе вычарпаны ў 2017 годзе, і тады, ужо на працягу рэшты 2017 года, фінансаваньня дэфіцыта бюджэта будзе рабіцца за кошт Фонда нацыянальнага забесьпячэньня (“ФНБ”).
Але праблема ў тым, што фінансавыя рынкі – нейкі калектыўны розум інвэстараў – не працуюць, гледзячы ў мінулае або ў цяпершчыну. Яны працуюць, гледзячы ў будучыню. І яны ў нейкі дзень скажуць, што Расея – будучы банкрот. Чаму?
Па-першае, таму што ў Пуціна і “ягонага ўраду” (Медведев не ўлічваецца) няма і ня можа быць ніякага плану выйсьця з фінансава-эканамічнага крызісу ва ўмовах іхняй злачыннай зьнешняй і ўнутранай гэтакзванай “палітыкі”, ва ўмовах войнаў, анэксій, агрэсій, санкцый і шалёнай скасабочанай ваенна-мабілізацыйна-сілавой удзяржаўленай эканомікі. А значыць, бюджэтны дэфіцыт будзе толькі нарастаць, і ФНБ таксама будзе выдаткаваны. І тады застанецца толькі ЗВР.
Па-другое, таму што “пуцінскі рэжым абавязкава збанкрутуе”, што абгрунтоўваецца вось гэтым маім пастом ад 24 жніўня 2016 года: https://www.facebook.com/slava.rabinovich.9/posts/1151931728201473
Суміраваўшы ўсе аргуманты, “калектыўны розум інвэстараў”, г.зн. фінансавыя рынкі, у нейкі момант скажуць: “Стоп-машына!”
Абваліцца рубель, выбухнуць банкі, зноў згараць накапленьні грамадзян і дэпазіты ІПшнікаў і кампаній.
Гэта будзе толькі пачаткам новай спіралі лейкі, з “Чорнымі лебядзямі” у дадатак.
Пуцін і ягоная АЗГ так і не набылі пачуцьця самазахаваньня. На жаль, яны цягнуць на сваю суіцыдальную місію і ўсіх нас, жыхароў Расеі.
Слава Рабіновіч Пераклад з расейскай. Крыніца: Фэйсбук.