Масква зьбірае сэпаратыстаў з усяго сьвету

15 верасня 2016 г.

Навіны

Масква. У Маскве на прыканцы верасьня зьбяруцца сэпаратысты з усяго сьвету, каб на зьезьдзе, названым “Дыялог народаў”, узаемна падтрымаць свае прэтэнзіі на ўласную дзяржаву. Пра гэта напісала раніцай расейская агенцыя РБК. Акцыю праводзіць арганізацыя Расейскі антыглабалісцкі рух (АДР), якая, паводле РБК, функцыянуе дзякуючы крамлёўскім фондам.

Галоўным лёзунгам маскоўскай акцыі сэпаратыстаў ёсьць барацьба за права на самавызначэньне. Арганізатары чакаюць дэлегацыі з Каталоніі, Паўночнай Ірляндыі, Захоняй Сахары, паўночнай Італіі і Шатляндыі, а таксама з амэрыканскіх Гаваяў, Каліфорніі і Тэхаса. Ці будуць прысутнічаць прадстаўнікі “народных рэспублік” з украінскага Данбасу, агенцыя РБК не паведамляе.

АДР была заснавана ў 2012 годзе “для падтрымкі народаў, якія адмаўляюць дыктат і прапануюць альтэрнатыўную праграму”. Ганаровымі старшынямі АДР зьяўляюцца сірыйскі прэзыдэнт Башар Асад і былы іранскі прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад. Кіраўнік арганізацыі Аляксандр Іонаў сказаў агенцыі РБК, што ягонае аб’яднаньне фінансуецца з дабраахвотных складак і мэтанакіраваных прэзыдэнцкіх грантаў. На арганізацыю рыхтуемай канфэрэнцыі ён нібыта атрымаў ў Крамля 3,5 мільёна рублёў.

Паводле дырэктара Цэнтру палітычных тэхналогій Барыса Макаранкі, Масква ў савецкую эру шукала хаўрусьнікаў сярод заходніх сацыял-дэмакратаў і зялёных, а цяпер арыентуецца на крайне правых і сэпаратыстаў. Калі ў савецкія часы Расея не чакала цудаў ад сваіх заходніх хаўрусьнікаў, то цяпер многія ўпэўнены ў значнасьці кантактаў з ультраправымі і сэпаратыстамі нягледзячы на тое, што тыя часта знаходзяцца на маргінэсе грамадзтва, заявіў Макаранка.

CTK Пераклаў з чэшскай В. Буйвал. Крыніца: чэшская газэта “Lidove Noviny”, 13.09.2016 http://www.lidovky.cz/na-sjezd-separatistu-v-moskve-prijedou-zastupci-katalanska-a-skotska-ale-i-texasu-ci-havaje-ghn-/zpravy-svet.aspx?c=A160913_140503_ln_zahranici_fas