Дарагія землякі, фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую Вас зь вялікім гістарычным сьвятам — Днём Беларускай Вайсковай Славы — 502-й гадавінай перамогі нашага слаўнага ліцьвінскага войска над маскоўскім агрэсарам пад Воршай. Тады маскоўскай ардзе моцна абламалі рогі, і доўга яшчэ пасьля Воршы яна сядзела ціха. Але арда не зьмянілася. Усю наступную паўтысячу год яна распальвала войны, вынішчала народы, пашырала агрэсію, стварала небясьпеку для цывілізаванага чалавецтва. Вось і цяпер, за апошнія 20 гадоў, маскоўская арда разьвязала дзьве крывавыя вайны супраць Чачэніі, вайну ў Малдове, напала на Грузію, напала на Украіну, рыхтуе вайну супраць Беларусі. Але нічога не атрымаецца ў агрэсараў. Будзе ім у нас яшчэ адна Ворша. Рыхтуймася да змаганьня з Масквой! Здабывайма сродкі барацьбы, гуртуймася і будзьма гатовыя да абароны Бацькаўшчыны і свабоды, памятаючы пра слаўную бітву і перамогу пад Воршай. Жыве Беларусь! Слава Айчыне!
8 верасьня 2016 г.Зянон ПАЗЬНЯК